Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША стварылі камісію для перагляду ролі правоў чалавека ў замежнай палітыцы


Майк Пампэо, архіўнае фота
Майк Пампэо, архіўнае фота

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо ў панядзелак сфармаваў камісію для перагляду ролі правоў чалавека ў амэрыканскай замежнай палітыцы.

Некаторыя заканадаўцы і актывісты засьцерагаюць: гэты крок можа прывесьці да абмежаваньня права на аборт і правоў ЛГБТ-людзей, піша «Голас Амэрыкі».

У Камісію неад'емных правоў чалавека ўвойдзе 10 чальцоў, а ўзначаліць яе былая амбасадарка ЗША ў Ватыкане, прафэсарка юрыспрудэнцыі Гарвардзкага ўнівэрсытэту Мэры Эн Глендан.

Як расказаў Майк Пампэо, сярод чальцоў камісіі — экспэрты ў правах чалавека і актывісты, якія прадстаўляюць увесь палітычны спэктар.

Пампэо падчас свайго выступу не адказваў на пытаньні журналістаў, але заявіў, што міжнародныя інстытуты, створаныя з мэтай абароны правоў чалавека, адхіліліся ад сваёй місіі.

«Па меры распаўсюджваньня прэтэнзій, датычных правоў чалавека, некаторыя прэтэнзіі сталі ўступаць у супярэчнасьць зь іншымі, спараджаючы пытаньні і спрэчкі пра тое, якія правы варта паважаць, — сказаў ён. — Дзяржавы і міжнародныя інстытуты па-ранейшаму ня маюць поўнага разуменьня адпаведных абавязкаў, зьвязаных з правамі чалавека».

«Надышоў час правесьці інфармаваны перагляд ролі правоў чалавека ў амэрыканскай замежнай палітыцы», — дадаў Папмпэо.

Прадстаўніца Amnesty International у ЗША Джаан Лін пасьля анонсу Пампэо заявіла пра «палітызацыю правоў чалавека»: у яе склалася ўражаньне, што стварэньне камісіі накіравана на «прасоўваньне ненавісьніцкіх палітычных ініцыятываў, накіраваных супраць жанчын і ЛГБТК-супольнасьці», што яна назвала «ганебным».

Праваабаронцы і раней крытыкавалі адміністрацыю прэзыдэнта Дональда Трампа за тое, што правы чалавека ня ёсьць прыярытэтам ейнай замежнай палітыкі. Крытыкі казалі, што адміністрацыя гатовая закрываць вочы на правы чалавека ў краінах-саюзьніцах, як то Саудаўскай Арабіі, Бразыліі і Эгіпце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG