Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША хочуць разьмясьціць у Азіі ракеты сярэдняй далёкасьці


Кіраўнік Пэнтагону Марк Эспэр

ЗША хочуць разьмясьціць у Азіі ракеты наземнага базіраваньня з далёкасьцю палёту ад 500 да 5500 км, якія раней было забаронена разгортваць у адпаведнасьці з Дагаворам аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД). Пра гэта заявіў новы міністар абароны Марк Эспэр, які цяпер знаходзіцца ў Аўстраліі.

​У час размовы з журналістамі Эспэр заявіў пра важнасьць разьмяшчэньня такіх ракет у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. ЗША раней не маглі вырабляць і разгортваць гэтае ўзбраеньне згодна з умовамі ДРСМД, аднак у пятніцу Вашынгтон выйшаў з пагадненьня, патлумачыўшы такі крок шматлікімі парушэньнямі дагавора з боку Расеі.

«Прыйшоў час вызваліцца ад пагадненьня і атрымаць магчымасьць перасьледваць уласныя інтарэсы, і нашы саюзнікі па NATO падзяляюць гэты пункт гледжаньня», — заявіў Эспэр.

Ён адмовіўся раскрываць падрабязнасьці і паведамляць, дзе або калі могуць быць разгорнутыя ракеты, аднак кіраўнік Пэнтагона выказаў надзею, што разьмяшчэньне пачнецца на працягу бліжэйшых месяцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG