Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трампу дазволілі патраціць 2,5 мільярды даляраў на сьцяну паміж ЗША і Мэксыкай


Дональд Трамп
Дональд Трамп

У пятніцу Вярхоўны суд ЗША пацьвердзіў права прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выкарыстоўваць два з паловай мільярды даляраў зь бюджэту Пэнтагону на пабудову сьцяны на мяжы з Мэксыкай.

Гэта права прэзыдэнта аспрэчвалі некалькі вядучых прыродаахоўных груп, якія сьцьвярджалі, што падобнае збудаваньне не дазволіць амэрыканцам любавацца прыродай і выкарыстоўваць тэрыторыю ўздоўж сьцяны для адпачынку.

Вярхоўны суд прыйшоў да высновы, што ў пазоўнікаў няма законных падстаў выступаць у гэтай ролі.

Супрацьстаяньне паміж дэмакратычнай большасьцю Кангрэсу і прэзыдэнтам ЗША пачалося ў лютым, калі Дональд Трамп абвясьціў надзвычайнае становішча на мяжы з Мэксыкай, каб скарыстацца грашыма Пэнтагону для збудаваньня памежнай сьцяны.

Рашэньне Вярхоўнага суду дазволіць адміністрацыі Трампа пачаць будаўніцтва памежнай сьцяны на адрэзку мяжы даўжынёй у 150 кілямэтраў. Сьцяна на мяжы з Мэксыкай была адным з галоўных перадвыбарных абяцаньняў кандыдата Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG