Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень мігранта


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 18 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Сёньня Міжнародны дзень мігранта

У 2000 годзе Генэральная Асамблея ААН абвясьціла 18 сьнежня Міжнародным днём мігрантаў. У гэты дзень у 1990 годзе Асамблея прыняла Міжнародную канвэнцыю аб абароне правоў усіх працаўнікоў-мігрантаў і іх сямейнікаў.

Дзяржавам-чальцам ААН, а таксама міжурадавым і няўрадавым арганізацыям прапануецца адзначаць Міжнародны дзень мігрантаў шляхам распаўсюду інфармацыі пра правы чалавека і асноўныя свабоды мігрантаў, абмен досьведам і распрацоўку захадаў дзеля іх абароны.

Гэты дзень у гісторыі

1865 — прынятая трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая ліквідавала рабства.

1882 — у Беларусі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі (паміж гомельскім маёнткам князя Паскевіча, ягоным палацам, фабрыкамі і фальваркам).

1890 — у Лёндане адкрылася першая ў сьвеце падземная электрыфікаваная чыгунка (мэтрапалітэн)

1917 — у Менску распачаўся I Усебеларускі зьезд.

1940 — у нацысцкай Нямеччыне зацьверджаны «Плян Барбароса» — плян нападу на СССР.

1973 (18–26 сьнежня) — нараджэнец Беларусі Пётар Клімук зрабіў арбітальны палёт на касьмічным караблі «Саюз-13» у якасьці камандзіра карабля і стаў першым беларусам у космасе.

Марка з выявай першага касманаўта-беларуса Пятра Клімука
Марка з выявай першага касманаўта-беларуса Пятра Клімука

1979 — на Менскім паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа надрукаваная мільярдная кніга.

У гэты дзень нарадзіліся

1878Іосіф Сталін, кіраўнік Савецкага Саюзу, дыктатар (1924–1953).

1883Мікалай Бонч-Асмалоўскі, мастак, вязень ГУЛАГу.

1913Вілі Брант, нямецкі палітык, сацыял-дэмакрат, канцлер Нямеччыны (1969–1974).

Прэзыдэнт ЗША Джон Кенедзі і мэр Заходняга Бэрліну Вілі Брандт, Бэрлін, 26 чэрвеня 1963
Прэзыдэнт ЗША Джон Кенедзі і мэр Заходняга Бэрліну Вілі Брандт, Бэрлін, 26 чэрвеня 1963

1928 Эдуард Загарульскі, гісторык і археоляг.

У памяці

1935 Альбрэхт Радзівіл, князь, спрыяў росквіту Нясьвіскага замку.

1969Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, навуковец, грамадзкі дзеяч.

Пятро Глебка
Пятро Глебка

1970Леакадзія Раманоўская, родная сястра Янкі Купалы, купалазнаўца.

1971 Аляксандар Твардоўскі, расейскі паэт, рэдактар часопіса «Новый мир», дзе ўпершыню былі надрукаваныя творы Васіля Быкава.

1994Георгі Колас, тэатразнаўца, сцэнарыст, аўтар дасьледаваньня пра сьмерць Янкі Купалы «Карані мітаў».

2002 Анатоль Канапелька, беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.

2011 Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны (1989–1992), першы прэзыдэнт Чэхіі (1993–2003).

Вацлаў Гавэл уручае прэмію Homo Homini Алесю Бяляцкаму, 1 сакавіка 2006
Вацлаў Гавэл уручае прэмію Homo Homini Алесю Бяляцкаму, 1 сакавіка 2006

2022 Аляксей Стрэльнікаў, тэатральны крытык (загінуў).


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG