Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты адрэстаўравалі беларускі помнік у амэрыканскім Саўт-Рывэры. ФОТА


Манумэнт беларускім змагарам быў усталяваны ў 1974 годзе.

Амэрыканскі Саўт-Рывэр (штат Нью-Джэрсі) зьяўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША. Першыя перасяленцы зь Беларусі зьявіліся тут яшчэ ў 19 стагоддзі, у сярэдзіне 20-га беларуская абшчына Саўт-Рывэра істотна павялічылася за кошт паваенных перасяленцаў. Зьявілася беларуская царква, культурніцкія аб’яднаньні, газэты і часопісы.

Фота Вадзіма Васільева
Фота Вадзіма Васільева

На могілках Саўт-Рывэра пахаваныя Юрка Віцьбіч, Янка Станкевіч, Яфім Кіпель, Мікалай Лапіцкі, Радаслаў Астроўскі і іншыя вядомыя асобы.

Рэстаўрацыяй памятнага знака ў гонар змагароў за Беларусь займаліся актывісты, фота абноўленага манумэнту выклаў у сацыяльныя сеткі Вадзім Васільеў. На працы па аднаўленьні спатрэбілася два дні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG