Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пройдуць масавыя аблавы на нелегальных імігрантаў


Дональд Трамп

Газэта The New York Times паведаміла, што ў бліжэйшую нядзелю Іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША правядзе па ўсёй краіне рэйды супраць нелегальных імігрантаў. Аблавы пройдуць, як мінімум, у 10 буйных гарадах, сярод якіх Маямі, Лос-Анжэлес, Балтымар і Чыкага.

Паводле прадстаўнікоў ведамства, ідэнтыфікавана каля дзьвюх тысяч імігрантаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША нелегальна і на якіх ужо выпісаныя позвы аб дэпартацыі. У праваахоўным ведамстве дадалі, што, хоць яго дзейнасьць засяроджаная на арышце асоб з крымінальным мінулым, любы імігрант, абвінавачаны ў парушэньні законаў ЗША, падлягае арышту.

«Рэйды абавязкова адбудуцца. У гэтай краіне — прыкладна мільён чалавек, якія падлягаюць дэпартацыі», — заявіў выканаўца абавязкаў Службы грамадзянства і іміграцыі ЗША Кен Кучынэлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG