Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп анансаваў масавую высылку нелегалаў з ЗША


Прэзыдэнт ЗША Трамп пагражае выслаць з краіны мільёны людзей, якія, па яго сьцьвярджэньнях, знаходзяцца ў ёй незаконна.

Дэпартацыі пачнуцца на наступным тыдні і будуць ажыцьцяўляцца хуткімі тэмпамі, заявіў Трамп. Як напісаў прэзыдэнт у твітэры, «Мы іх вышлем з той жа хуткасьцю, зь якой яны праніклі ў Амэрыку».

Высяленьню падлягаюць ня толькі асобныя мігранты, але і цэлыя сем’і, уключаючы дзяцей.

Адміністрацыя засяродзіць свае намаганьні на тых зь іх, якія атрымалі ад фэдэральных судоў канчатковае прадпісаньне пакінуць краіну, але не падпарадкаваліся яму. Комплекс мерапрыемстваў распрацоўваўся на працягу многіх месяцаў, піша The Washington Post.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG