Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп раіць Брытаніі не плаціць «адчапныя» 50 мільярдаў даляраў у сувязі з выхадам з ЭЗ


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць абгрунтаваным выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без заключэньня пагадненьня.

Пра гэта паведамляе ў нядзелю газета The Sunday Telegraph.
«Калі яны не атрымаюць таго, чаго хочуць (у ходзе перамоваў з Брусэлем), я б на іх месцы сышоў. Калі вы не дасягаеце зьдзелкі, якой хочаце, або калі гэта несправядлівая зьдзелка, то тады вы сыходзіце», — сказаў Трамп у інтэрв’ю выданьню.

Пры гэтым прэзыдэнт ЗША адзначыў, што на месцы Лёндана не заплаціў бы Брусэлю.

«Я б не заплаціў, гэта велізарная сума», — лічыць амэрыканскі лідэр.
Акрамя таго, Трамп заявіў, што былы лідэр «Партыі незалежнасьці Злучанага Каралеўства» (UKIP) Найджэл Фараж павінен удзельнічаць у перамовах па Brexit.

«Ён вельмі разумны чалавек, і яму ёсьць, што прапанаваць», — сказаў Трамп, аднак выказаў сумнеў у тым, што Лёндан прыцягне Фаража да перамоваў з Брусэлем.

Вялікая Брытанія раней дамаглася, каб тэрміны Brexit былі перанесены на 31 кастрычніка 2019 года. За гэты час краіна павінна ратыфікаваць пагадненьне аб выхадзе з Эўразьвязу, у адваротным выпадку яна пакіне ЭЗ без дамоўленасьцяў з Брусэлем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG