Зранку 11 кастрычніка лідэры краінаў Эўрапейскага зьвязу згадзіліся на перанос выхаду Вялікай Брытаніі з альянсу на 31 кастрычніка. Перамовы цягнуліся восем гадзінаў.
Эўрапейскі зьвяз згаджаецца на новы перанос даты выхаду Вялікабрытаніі з супольнасьці, гаворыцца ў праекце рашэньня саміту ЭЗ, які цытуе агенцтва Reuters.
Латвійскі МЗС «працягвае далей вывучаць сытуацыю, а высновы зь яе будуць зробленыя пазьней».
«Каб уступіць у NATO, мы павінны людзям растлумачыць, што гэта ня нейкі алігатар, які сапраўды хоча праглынуць нас, Украіну».
На мінулым тыдні Канстытуцыйная рада Францыі скасавала найбольш крытыкаваны дэманстрантамі артыкул новага закону, які прадугледжваў адміністрацыйная забарона на ўдзел у дэманстрацыях любога чалавека, які «прадстаўляе асаблівую небясьпеку для грамадзкага парадку».
У Грэцыі адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і сотнямі мігрантаў, якія спрабавалі трапіць на тэрыторыю Паўночнай Македоніі. Прычынай сутычак сталі распаўсюджаная ў сацыяльных сетках чуткі аб адкрыцьці памежнага пераходу для мігрантаў, паведамляе BBC.
Знос курапацкіх крыжоў і межы кампрамісу з уладай, украінскія выбары і брытанскі брэксіт, дэмакратыя і папулізм — пра ўсё гэта ў інтэрвію зь пісьменьніцай, нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч.
Верагоднасьць выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без пагадненьня працягвае расьці. Пры гэтым Брусэль не разумее, што можа стаць альтэрнатывай гэтаму варыянту, заявіў намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Юркі Катайнэн.
«Вельмі важна, каб жыхары Румыніі, Баўгарыі, Украіны і Грузіі адчувалі сябе бясьпечна ў зоне Чорнага мора — як на вадзе, так і на сушы».
Галоўны перамоўшчык ад Эўразьвязу па «Brexit» Мішэль Барнье заявіў у аўторак, што Вялікабрытанія набліжаецца да выхаду з ЭЗ без пагадненьня.
Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй зьбіраецца правесьці на наступным тыдні чацьвёртае галасаваньне ў парлямэнце па пагадненьні аб умовах выхаду каралеўства з Эўразьвязу (Brexit), паведамляе газета The Daily Telegraph.
Галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў праходзіць 30 сакавіка ў Славаччыне, паведамляе Дзяржаўная выбарчая камісія краіны. Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў чакаюцца ў нядзелю.
Аўтары правілаў сьцьвярджаюць, што мэмы ня трапяць пад забарону, як і іншы кантэнт, які лічыцца цытаваньнем, крытыкай, пародыяй або карыкатурай.
Палата абшчын парлямэнту Вялікабрытаніі вечарам 25 сакавіка прагаласавала за тое, каб забраць ад ураду Тэрэзы Мэй паўнамоцтвы вызначаць, якім будзе Брэксыт (выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ) і калі і на якіх умовах ён адбудзецца.
Саюз NATO пацьвердзіў пляны стварэньня ў Польшчы складоў для разьмяшчэньня амэрыканскай бранятэхнікі, зброі і боепрыпасаў, колькасьць якіх будзе дастатковая для ўзбраеньня цэлай брыгады.
Ня менш за 11 міністраў брытанскага кабінэту маюць намер у панядзелак запатрабаваць адстаўкі прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй у сувязі з сытуацыяй, якая склалася вакол абмеркаваньня умоваў выхаду Брытаніі з ЭЗ. Пра гэта паведамляе газэта The Sunday Times.
У Лёндане тысячы чалавек выйшлі на марш з патрабаваньнем вынесьці дамову пра развод з ЭЗ на рэфэрэндум.
Прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што яе ўрад просіць падоўжыць працэс выхаду з Эўразьвязу да 30 чэрвеня
Дзесяць гадоў таму Беларусь запрасілі ў праграму «Усходняе партнэрства». Што яна дала Беларусі, і як скарысталіся праграмай іншыя чальцы партнэрства? І ці ўступіць Беларусь калі-небудзь у Эўразьвяз?
Рытарычны двубой паміж паслом Бабічам і МЗС Беларусі — чаму зацішша ізноў зьмянілася бурай? На супрацьдзеяньне якім пагрозам найперш скіраваная канцэпцыя інфармацыйнай бясьпекі Беларусі? Якімі сродкамі Расея ўмацоўвае сваю інфармацыйную прысутнасьць у Беларусі?
Санкцыйны сьпіс за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны цяпер складаецца з 170 чалавек і 44 кампаній.
У 2018 годзе выдаткі на абарону прыкметна павысілі краіны Балтыі, Польшчаі Нідэрлянды. Нямеччына адстае, а ў Канадзе ўзровень абаронных выдаткаў скараціўся.
Балтыйскія дзяржавы хацелі б пашырыць амэрыканскую вайсковую прысутнасьць у рэгіёне.
Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю з рэкамэндацыямі Радзе Эўразьвязу і прадстаўніцы ЭЗ у замежных справах Магерыні, накіраванымі на супрацьдзеяньне прапагандзе «з боку Расеі і іншых варожых суб’ектаў».
«Мы ня хочам, каб нашы эўрапейскія саюзьнікі “падселі” на расейскі газ праз праект «Паўночны паток — 2», гэтаксама як і мы самі не хацелі б залежаць ад паставак нафты з Вэнэсуэлы».
Цяпер парлямэнт мае вырашыць, ці выйдзе Брытанія з ЭЗ 29 сакавіка без усякага пагадненьня.
У якасьці прычыны пазначаны анэксія Крыму, «непасрэдны і апасродкаваны» ўдзел у канфлікце ва Ўкраіне, а таксама парушэньне тэрытарыяльнай цэласьці Грузіі і Малдовы.
5 сакавіка канвэрты з выбуховымі прыладамі былі выяўленыя ў аэрапортах Лёндан-Сіці, Гітроў і на вакзале Ватэрло, 6 сакавіка такі самы пакет быў дастаўлены ва ўнівэрсытэт Глазга.
У сьнежні Крэмль вуснамі Мядзьведзева агучыў дылему для Менску, прапанаваў зрабіць выбар. Магчыма, сёньняшнія заявы прэмʼера Расеі — сьведчаць, што ў Крамлі зразумелі: Менск выбар зрабіў.
Каб не яна, дык «хоць заўтра» можна было бы падпісаць пагадненьне, ад якога шэнгенскія візы патаньнелі б да 35 эўра. Што за краіна, міністар не сказаў. Магчыма, Польшча.
Лізавета Пяскова, дачка прэс-сакратара Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, у апошнія тыдні працуе стажорам Эўрапарлямэнту ад эўрадэпутата з Францыі.
ЭЗ працягнуў да 28 лютага 2020 году абмежавальныя меры ў дачыненьні да Беларусі, у прыватнасьці — эмбарга на пастаўкі зброі і тэхнікі, а таксама візавыя санкцыі супраць чатырох беларускіх грамадзян.
Выхад Брытаніі з Эўразьвязу можа быць адкладзены да 2021 году. Гэтая ідэя актыўна абмяркоўваецца ў кіраўніцтве ЭЗ — піша брытанская газэта The Guardian са спасылкай на свае крыніцы.
Тысячы французаў чарговым разам выйшлі на вуліцы гарадоў краіны з пратэстамі супраць палітыкі ўраду. Гэта ўжо 15-я штотыднёвая дэманстрацыя руху «жоўтых камізэлек».
Калі ўступіць у дзеяньне новы візавы кодэкс Эўразьвязу? Чаму перамовы паміж Беларусьсю і Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму цягнуцца ўжо 5 гадоў? Патаньнеюць ці падаражэюць сёлета для беларусаў шэнгенскія візы?
Улады Нямеччыны канфіскавалі нерухомасьць і 50 мільёнаў эўра па справе аб адмываньні грошай — так званай справе «расейскай пральні».
У Францыі невядомыя апаганілі каля 80 магіл на габрэйскіх могілках. Гэта адбылося ў камуне Кацэнгайм на паўночным усходзе краіны. На помніках зьявіліся блакітныя свастыкі, а таксама надпісы на нямецкай мове.
На паседжаньні, прысьвечаным пятай гадавіне «рэвалюцыі годнасьці», ён прачытаў верш Галіны Крук, прысьвечаны падзеям 2014 году.
Страхі і спадзевы жыхароў сямі эўрапейскіх краін вывучалі аўтары дасьледаваньня Security Radar (Радар бясьпекі), выпушчанага нямецкім фондам імя Фрыдрыха Эбэрта.
Брак базавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам «контрапрадуктыўны для абодвух бакоў», заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Румас на сустрэчы з эўрапейскім камісарам у пытаньнях бюджэту і чалавечых рэсурсаў Гюнтэрам Этынгерам.
«Мы заўсёды будзем надзейным партнэрам Эўрапейскага зьвязу, і за беларускі кірунак, амаль паўтары тысячы кілямэтраў, вы можаце не турбавацца. Вядома ж, мы хочам, каб падобныя пачуцьці былі ўзаемнымі».
Беларусь і Польшча правядуць дыялёгі на ўзроўні міністраў абароны і па лініі МЗС з нагоды праблемаў, зьвязаных з ідэяй стварэньня на польскай тэрыторыі пастаяннай вайсковай базы ЗША «Форт Трамп».
У нядзелю, 17 лютага, пракуратура Парыжу абвясьціла аб пачатку расьсьледаваньня па факце нанясеньня антысэміцкіх абразаў філёзафу і акадэміку Алену Фінкелькраўту падчас дэманстрацыі «жоўтых камізэлек» у суботу, 16 лютага.
У Францыі 16 лютага ўдзельнікі руху «жоўтых камізэлек» праводзяць ужо 14-ю па ліку «пратэстную суботу». У апошнія тыдні рух, які працягваецца тры месяцы, пайшоў на спад. Паводле апытаньняў, сёньня большасьць французаў выступае ўжо за спыненьне пратэстных акцый.
Пра гэта абвясьціў прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс.
У Нямеччыне ў кулюарах Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў сустрэчу з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам, падчас якой бакі абмеркавалі агрэсіўную палітыку Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны.
Фэдэральнае ведамства абароны канстытуцыі Нямеччыны (BfV), якoe выконвае функцыі контравыведкі, вывучае сувязі Расеі зь нямецкімі ультраправымі партыямі. Пра гэта ў чацьвер са спасылкай на крыніцы ў выведцы паведамілі адразу некалькі газэтаў, якія ўваходзяць у нямецкую мэдыягрупу Madsack.
Стан трох украінскіх маракоў, параненых пры затрыманьні караблёў у Керчанскай пратоцы, выклікае сур’ёзныя асьцярогі, асабліва ў будучыні. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіла віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага інстытуту амбудсмэна Ніна Карпачова
Загрузіць яшчэ