Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы брытанцаў выйшлі на вуліцы. Яны патрабуюць новага рэфэрэндуму аб Brexit


У Лёндане тысячы чалавек выйшлі на марш з патрабаваньнем вынесьці дамову пра развод з ЭЗ на рэфэрэндум, паведамляе BBC.

«У нас простае патрабаваньне: за народам павінна застацца апошняе слова ў тым, што тычыцца Brexit», — кажуць арганізатары.

Да раніцы суботы пэтыцыя брытанцаў да парлямэнтe з патрабаваньнем адмяніць Brexit набрала 4 мільёны подпісаў.

Удзельнікі маршу рухаюцца ад Гайд-парку ў бок Парлямэнцкай плошчы.

Аналягічнае шэсьце кампанія People's Vote арганізавала ў кастрычніку. На арганізацыю цяперашняй акцыі тады ўдалося сабраць 779 тысяч фунтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG