У Францыі больш за 150 тысяч чалавек выйшлі на першамайскія акцыі. Пра гэта паведаміла МУС краіны. Па дадзеных францускіх СМІ, амаль палова людзей, якія выйшлі на мітынгі, — прадстаўнікі руху «жоўтых камізэлек».
Вайсковыя выдаткі ва Ўкраіне і шэрагу іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы рэзка вырасьлі ў 2018 годзе, у асноўным у адказ на меркаваныя пагрозы з боку Расеі.
Нямецкая Свабодная дэмакратычная партыя вылучыла новыя ініцыятывы, закліканыя, на думку яе прадстаўнікоў, прывесьці да дээскаляцыі сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны і ўсталяваньня міру ў зоне канфлікту.
Датэрміновыя парлямэнцкія выбары праходзяць 28 красавіка ў Гішпаніі. Рашэньне аб правядзеньні датэрміновых выбараў было прынята пасьля таго, як у сярэдзіне лютага гішпанскі парлямэнт адмовіўся ўхваліць бюджэт на 2019 год, прапанаваны ўрадам сацыяліста Пэдра Санчэса.
Сэйм Польшчы прыняў сёньня зьмены ў закон аб дапамозе ў выхаўваньні дзяцей. Ад ліпеня кожнае польскае дзіця будзе атрымліваць штомесяц па 500 злотых (130 даляраў) ажно да паўналецьця.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон, выступаючы вечарам 25 красавіка ў Парыжы, заявіў, што насьпела рэформа Шэнгенскага пагадненьня.
Кіраўніца ураду Шатляндыі Нікала Стэрджэн заявіла аб неабходнасьці правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну ад Вялікабрытаніі ў выпадку выхаду каралеўства з Эўразьвязу.
Прадстаўнікі групоўкі «Новая Ірляндская рэспубліканская армія» прызналі сваю датычнасьць да забойства 29-гадовай журналісткі Лайры Макі і назвалі яго выпадковым. Пра гэта паведамляе газэта The Irish News, якая атрымала паведамленьне ад арганізацыі.
У Лёндане восьмы дзень працягваюцца экалягічныя пратэсты, удзельнікі якіх патрабуюць ад уладаў рашучых мер па барацьбе са зьменай клімату. Па дадзеных паліцыі Лёндана, арыштаваныя больш за 1000 чалавек, 53-м затрыманым прад’яўленыя абвінавачваньні.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлезвароце да нацыі ўвечары ў аўторак паабяцаў, што сабор Парыскай Божай Маці, сур’ёзна пацярпелы ад пажару, будзе адрэстаўраваны на працягу пяці гадоў.
На аднаўленьне Сабору Парыскай Божай Маці, які моцна пацярпеў ад маштабнага пажару, за содні сабралі каля 600 мільёнаў эўра
«Пуцін будзе гуляць з Захадам ня ў ядзерныя шахматы, а ў ядзерны покер, падвышаючы стаўкі, і Захад у крытычны момант здрыганецца і адступіць»
13 траўня ў Брусэлі адбудзецца абед з нагоды дзясятай гадавіны «Усходняга партнэрства» пад старшынствам прэзыдэнта Эўрапейскай рады Дональда Туска.
Зранку 11 кастрычніка лідэры краінаў Эўрапейскага зьвязу згадзіліся на перанос выхаду Вялікай Брытаніі з альянсу на 31 кастрычніка. Перамовы цягнуліся восем гадзінаў.
Эўрапейскі зьвяз згаджаецца на новы перанос даты выхаду Вялікабрытаніі з супольнасьці, гаворыцца ў праекце рашэньня саміту ЭЗ, які цытуе агенцтва Reuters.
Латвійскі МЗС «працягвае далей вывучаць сытуацыю, а высновы зь яе будуць зробленыя пазьней».
«Каб уступіць у NATO, мы павінны людзям растлумачыць, што гэта ня нейкі алігатар, які сапраўды хоча праглынуць нас, Украіну».
На мінулым тыдні Канстытуцыйная рада Францыі скасавала найбольш крытыкаваны дэманстрантамі артыкул новага закону, які прадугледжваў адміністрацыйная забарона на ўдзел у дэманстрацыях любога чалавека, які «прадстаўляе асаблівую небясьпеку для грамадзкага парадку».
У Грэцыі адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і сотнямі мігрантаў, якія спрабавалі трапіць на тэрыторыю Паўночнай Македоніі. Прычынай сутычак сталі распаўсюджаная ў сацыяльных сетках чуткі аб адкрыцьці памежнага пераходу для мігрантаў, паведамляе BBC.
Знос курапацкіх крыжоў і межы кампрамісу з уладай, украінскія выбары і брытанскі брэксіт, дэмакратыя і папулізм — пра ўсё гэта ў інтэрвію зь пісьменьніцай, нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч.
Верагоднасьць выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без пагадненьня працягвае расьці. Пры гэтым Брусэль не разумее, што можа стаць альтэрнатывай гэтаму варыянту, заявіў намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Юркі Катайнэн.
«Вельмі важна, каб жыхары Румыніі, Баўгарыі, Украіны і Грузіі адчувалі сябе бясьпечна ў зоне Чорнага мора — як на вадзе, так і на сушы».
Галоўны перамоўшчык ад Эўразьвязу па «Brexit» Мішэль Барнье заявіў у аўторак, што Вялікабрытанія набліжаецца да выхаду з ЭЗ без пагадненьня.
Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй зьбіраецца правесьці на наступным тыдні чацьвёртае галасаваньне ў парлямэнце па пагадненьні аб умовах выхаду каралеўства з Эўразьвязу (Brexit), паведамляе газета The Daily Telegraph.
Галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў праходзіць 30 сакавіка ў Славаччыне, паведамляе Дзяржаўная выбарчая камісія краіны. Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў чакаюцца ў нядзелю.
Аўтары правілаў сьцьвярджаюць, што мэмы ня трапяць пад забарону, як і іншы кантэнт, які лічыцца цытаваньнем, крытыкай, пародыяй або карыкатурай.
Палата абшчын парлямэнту Вялікабрытаніі вечарам 25 сакавіка прагаласавала за тое, каб забраць ад ураду Тэрэзы Мэй паўнамоцтвы вызначаць, якім будзе Брэксыт (выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ) і калі і на якіх умовах ён адбудзецца.
Саюз NATO пацьвердзіў пляны стварэньня ў Польшчы складоў для разьмяшчэньня амэрыканскай бранятэхнікі, зброі і боепрыпасаў, колькасьць якіх будзе дастатковая для ўзбраеньня цэлай брыгады.
Ня менш за 11 міністраў брытанскага кабінэту маюць намер у панядзелак запатрабаваць адстаўкі прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй у сувязі з сытуацыяй, якая склалася вакол абмеркаваньня умоваў выхаду Брытаніі з ЭЗ. Пра гэта паведамляе газэта The Sunday Times.
У Лёндане тысячы чалавек выйшлі на марш з патрабаваньнем вынесьці дамову пра развод з ЭЗ на рэфэрэндум.
Прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што яе ўрад просіць падоўжыць працэс выхаду з Эўразьвязу да 30 чэрвеня
Дзесяць гадоў таму Беларусь запрасілі ў праграму «Усходняе партнэрства». Што яна дала Беларусі, і як скарысталіся праграмай іншыя чальцы партнэрства? І ці ўступіць Беларусь калі-небудзь у Эўразьвяз?
Рытарычны двубой паміж паслом Бабічам і МЗС Беларусі — чаму зацішша ізноў зьмянілася бурай? На супрацьдзеяньне якім пагрозам найперш скіраваная канцэпцыя інфармацыйнай бясьпекі Беларусі? Якімі сродкамі Расея ўмацоўвае сваю інфармацыйную прысутнасьць у Беларусі?
Санкцыйны сьпіс за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны цяпер складаецца з 170 чалавек і 44 кампаній.
У 2018 годзе выдаткі на абарону прыкметна павысілі краіны Балтыі, Польшчаі Нідэрлянды. Нямеччына адстае, а ў Канадзе ўзровень абаронных выдаткаў скараціўся.
Балтыйскія дзяржавы хацелі б пашырыць амэрыканскую вайсковую прысутнасьць у рэгіёне.
Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю з рэкамэндацыямі Радзе Эўразьвязу і прадстаўніцы ЭЗ у замежных справах Магерыні, накіраванымі на супрацьдзеяньне прапагандзе «з боку Расеі і іншых варожых суб’ектаў».
«Мы ня хочам, каб нашы эўрапейскія саюзьнікі “падселі” на расейскі газ праз праект «Паўночны паток — 2», гэтаксама як і мы самі не хацелі б залежаць ад паставак нафты з Вэнэсуэлы».
Цяпер парлямэнт мае вырашыць, ці выйдзе Брытанія з ЭЗ 29 сакавіка без усякага пагадненьня.
У якасьці прычыны пазначаны анэксія Крыму, «непасрэдны і апасродкаваны» ўдзел у канфлікце ва Ўкраіне, а таксама парушэньне тэрытарыяльнай цэласьці Грузіі і Малдовы.
5 сакавіка канвэрты з выбуховымі прыладамі былі выяўленыя ў аэрапортах Лёндан-Сіці, Гітроў і на вакзале Ватэрло, 6 сакавіка такі самы пакет быў дастаўлены ва ўнівэрсытэт Глазга.
У сьнежні Крэмль вуснамі Мядзьведзева агучыў дылему для Менску, прапанаваў зрабіць выбар. Магчыма, сёньняшнія заявы прэмʼера Расеі — сьведчаць, што ў Крамлі зразумелі: Менск выбар зрабіў.
Каб не яна, дык «хоць заўтра» можна было бы падпісаць пагадненьне, ад якога шэнгенскія візы патаньнелі б да 35 эўра. Што за краіна, міністар не сказаў. Магчыма, Польшча.
Лізавета Пяскова, дачка прэс-сакратара Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, у апошнія тыдні працуе стажорам Эўрапарлямэнту ад эўрадэпутата з Францыі.
ЭЗ працягнуў да 28 лютага 2020 году абмежавальныя меры ў дачыненьні да Беларусі, у прыватнасьці — эмбарга на пастаўкі зброі і тэхнікі, а таксама візавыя санкцыі супраць чатырох беларускіх грамадзян.
Выхад Брытаніі з Эўразьвязу можа быць адкладзены да 2021 году. Гэтая ідэя актыўна абмяркоўваецца ў кіраўніцтве ЭЗ — піша брытанская газэта The Guardian са спасылкай на свае крыніцы.
Тысячы французаў чарговым разам выйшлі на вуліцы гарадоў краіны з пратэстамі супраць палітыкі ўраду. Гэта ўжо 15-я штотыднёвая дэманстрацыя руху «жоўтых камізэлек».
Калі ўступіць у дзеяньне новы візавы кодэкс Эўразьвязу? Чаму перамовы паміж Беларусьсю і Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму цягнуцца ўжо 5 гадоў? Патаньнеюць ці падаражэюць сёлета для беларусаў шэнгенскія візы?
Загрузіць яшчэ