Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі апаганілі габрэйскія могілкі


Эманюэль Макрон наведвае апаганеныя габрэйскія могілкі, 19 лютага 2019
Эманюэль Макрон наведвае апаганеныя габрэйскія могілкі, 19 лютага 2019

У Францыі невядомыя апаганілі каля 80 магіл на габрэйскіх могілках. Гэта адбылося ў камуне Кацэнгайм на паўночным усходзе краіны. На помніках зьявіліся блакітныя свастыкі, а таксама надпісы на нямецкай мове. Пракуратура Страсбуру пачала расьсьледаваньне.

Прэзыдэнт Эманюэль Макрон пасьля інцыдэнту наведаў апаганеныя могілкі.

Сёньня ў Францыі праходзіць агульнанацыянальная акцыя супраць антысэмітызму. З гэтай ініцыятывай выступіў шэраг палітычных партый, у ліку якіх сацыялісты, рэспубліканцы і прэзыдэнцкi рух «Наперад, рэспубліка».

Увечары ў Парыжы ў рамках акцыі пройдзе мітынг. Пра свой удзел паведамілі прэм’ер-міністар Францыі Эдуар Філіп, большасьць міністраў, экс-прэзыдэнты Франсуа Алянд і Нікаля Сарказі.

Паводле дадзеных МУС Францыі, летась колькасьць антысэміцкіх актаў на тэрыторыі краіны ўзрасла больш чым на 70%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG