Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне — другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


Кандыдатка ў прэзыдэнты Зузана Чапутава
Кандыдатка ў прэзыдэнты Зузана Чапутава

Галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў праходзіць 30 сакавіка ў Славаччыне, паведамляе Дзяржаўная выбарчая камісія краіны.

Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў чакаюцца ў нядзелю.

У другі тур выбараў (па выніках праведзенага 16 сакавіка першага тура) выйшлі намесьніца старшыні пазапарлямэнцкай лібэральнай партыі «Прагрэсіўная Славаччына» адвакатка Зузана Чапутава і намесьнік старшыні Эўракамісіі Мараш Шэфчовіч.

У галасаваньні могуць узяць удзел 4,45 мільёна выбарцаў Славаччыны, насельніцтва якой складае амаль 5,5 мільёна чалавек.

Найбольшай падтрымкай выбарцаў, паводле апытаньняў, карыстаецца адвакатка Чапутава. Для перамогі прэтэндэнту на вышэйшую дзяржаўную пасаду неабходна заручыцца падтрымкай простай большасьці выбарцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG