Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: «Brexit» без пагадненьня становіцца ўсё больш верагодным


Мішэль Барнье
Мішэль Барнье

Галоўны перамоўшчык ад Эўразьвязу па «Brexit» Мішэль Барнье заявіў у аўторак, што Вялікабрытанія набліжаецца да выхаду з ЭЗ без пагадненьня.

Выступаючы ў Брусэлі, Барнье адзначыў, што яшчэ ёсьць надзея пазьбегнуць «Brexit» без пагадненьня, аднак падкрэсьліў, што ў Вялікабрытаніі абмежаваны выбар варыянтаў, паколькі адзіная магчымасьць зрабіць усё ў «арганізаваным парадку» — гэта сцэнар, пры якім брытанскі парлямэнт прыме пагадненьне, якога дасягнулі прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй і лідэры ЭЗ па выніках двух гадоў перамоў.

На дадзены момант брытанскія заканадаўцы ўжо тройчы адкінулі гэтае пагадненьне. Як чакаецца, Мэй вынесе яго на галасаваньне ў чацьвёрты раз.

У аўторак прэмʼер-міністрка праводзіць шматгадзінныя перамовы з чальцамі кабінэта, імкнучыся знайсьці спосаб урэгуляваць крызіс вакол «Brexit».

Першапачаткова Вялікабрытанія павінна была выйсьці з ЭЗ 29 сакавіка, аднак Мэй удалося дамовіцца з ЭЗ пра невялікую адтэрміноўку, каб у яе было больш часу знайсьці рашэньне, якое падтрымае парлямэнт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG