Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія просіць перанесьці Брэкcыт


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

Прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што яе ўрад просіць падоўжыць працэс выхаду з Эўразьвязу да 30 чэрвеня. Адпаведныя крокі, паводле Мэй, ужо прынятыя. Яна зьвярнулася з гэтай просьбай да старшыні Эўрапейскай Рады Дональда Туска.

Тэрэза Мэй выступіла супраць даўжэшых тэрмінаў Брыксыту і выключыла ўдзел Вялікай Брытаніі ў выбарах у Эўрапейскі парлямэнт, якія маюць адбыцца ў траўні.

Падаўжэньне працэсу выхаду з ЭЗ вымагае адзінагалоснай згоды ўсіх краін-чальцоў супольнасьці. Заява Лёндану, хутчэй за ўсё, будзе разгледжаная падчас паседжаньня Эўрапейскай рады, якое заплянаванае на чацьвер.

Калі на ім ня будзе прынятае рашэньне падоўжыць тэрмін, то апоўначы з 29 па 30 сакавіка Вялікая Брытанія пакіне ЭЗ без пагадненьня, што можа прывесьці да крызыснай сытуацыі. Лідэры ЭЗ раней папярэджвалі, што могуць даць такую згоду, але, верагодна, толькі адзін раз. Да канца чэрвеня Брытанія ў любым выпадку павінна будзе або выйсьці з ЭЗ, або перагледзець рашэньне аб выхадзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG