Улады Нэпалу вырашылі пахаваць 226 неапазнаных целаў людзей, якія загінулі падчас катастрафічнай паводкі і апоўзьня 26 жніўня. За мінулыя дні па іх ніхто са сваякоў не зьвярнуўся.
Усяго паліцыянты затрымалі дзевяць чалавек — акрамя беларусаў, яшчэ трох грамадзян Польшчы і двух Літвы.
Сярод групы турыстаў, якія зьніклі бязь вестак у Нэпале, ёсьць грамадзянка Беларусі, паведамілі ў беларускім МЗС з спасылкай на пасольства Беларусі ў Індыі.
Паводле мясцовых СМІ Пецярбурга, афіцэр, які загінуў, служыў у вайсковай авіяцыі.
Маштабная паводка і апоўзень на мяжы Нэпалу і Тыбэту ў сераду забралі жыцьці прынамсі 160 чалавек, яшчэ некалькі соцень зьніклі бязь вестак. Сярод зьніклых шмат замежных турыстаў, перадае AFP.
На беларуска-расейскай мяжы 26 жніўня часова не працаваў памежны пераход «Красны Камень» у Бранскай вобласьці Расеі. Прычынай стала падзеньне дрона, які не здэтанаваў, паведаміла «Люстэрка».
У Харкаве паводле падазрэньня ў хуліганстве з выкарыстаньнем аўтамату і гранаты ў жылым доме ўзялі пад варту ўраджэнца Менску, грамадзяніна Беларусі, які служыць выведнікам у замежным легіёне Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.
Самалёт кампаніі «Белавія» зьдзейсьніў тэрміновую пасадку ў Анкары праз дрэннае самаадчуваньне пасажыра. Выратаваць яго не ўдалося.
У Славаччыне прадухілілі спробу падпалу заводу па вытворчасьці дронаў і затрымалі трох замежнікаў, паведаміла паліцыя краіны.
Узброенага жыхара Менску затрымалі ў рэйсавым аўтобусе, які накіроўваўся ў Пецярбург. Пры ім былі выкрадзеныя ювэлірныя вырабы.
Сёньня каля 17:50 мужчына ў мэдычнай масцы і з прадметам, падобным на пісталет, абрабаваў краму «Самацьветы» на праспэкце Незалежнасьці, 155 у мікрараёне Ўсход.
У Варшаве затрымалі грамадзяніна Ўкраіны, якога падазраюць у спробе замаху на неназванага прадстаўніка ўкраінскай абароннай прамысловасьці. За апошні тыдзень гэта ўжо другі вядомы выпадак, калі ў Польшчы затрымліваюць людзей, імаверна завэрбаваных расейскімі спэцслужбамі.
На прадпрыемстве «Беларуськалій» паведамілі, што 17 жніўня на рудніку 2 рудаўпраўленьня абваліліся пароды падчас агляду горных выпрацовак і майстар Дзьмітры Пятровіч атрымаў траўмы.
Паліцыя Малдовы заявіла, што на ўскраіне сяла Талмаза за 20 км ад украінскай мяжы адбыўся выбух. Паводле папярэдніх зьвестак — ад сутыкненьня зь зямлёй неідэнтыфікаванага лятальнага апарата. Людзі не пацярпелі.
Беларус Сяргей Пелехаў расказаў Свабодзе, што на яго з жонкай у Варшаве нечакана напалі некалькі палякаў, зьбілі і залілі газам.
Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі вядзе расьсьледаваньне.
Пра «самую цяжкую навіну за ўсе гэтыя дні» паведамляецца на партале kurumdy.by, створаным з мэтай садзейнічаньня пошукам альпіністаў, зьніклых у гарах у Кыргызстане.
Чатыры карціны аднаго зь вядомых мастакоў эпохі Адраджэньня скрадзеныя з музэя горада Месіна на італьянскім востраве Сыцылія. Гэта творы ўраджэнца горада Антанэлі да Месіны, напісаныя ў XV стагодзьдзі.
Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які 12 жніўня не ўтрымаў свой мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.
Італьянская паліцыя знайшла тры карціны П’ера Агюста Рэнуара, Поля Сэзана і Анры Маціса, выкрадзеныя ў сакавіку з музэя Фонду Маньяні-Рока непадалёк ад Пармы.
Раніцай суботы ва ўсходняй Інданэзіі адбыўся землятрус магутнасьцю да 7,7 бала. На момант публікацыі лічба загінулых дасягнула 47, пры тым, што ратавальнікі яшчэ не дабраліся да раёнаў, блізкіх да эпіцэнтру, перадае Reuters.
У Кіргізстане аднавілі пошукі трох зьніклых альпіністаў — двух зь Беларусі і аднаго — зь Літвы.
Непадалёк ад Рыму 13 жніўня адбыўся магутны выбух на заводзе KNDS Ammo Italy, дзе вырабляюць боепрыпасы
Паводле відавочцы, здарэньне адбылося на дарозе паміж мясцовасьцямі Гоміс Міта і Азургеці.
Улады і Беларусі, і Расеі ўжо трэці дзень ніяк не камэнтуюць інцыдэнт на беларуска-расейскай мяжы, дзе згарэлі некалькі фураў.
У Грузіі ў аўтакатастрофе, якая адбылася ў горным курорце Гаміс Мта ў рэгіёне Гурыя, загінулі 4 грамадзяніна Беларусі і яшчэ 15 шпіталізаваныя з рознымі траўмамі, два зь іх знаходзяцца ў рэанімацыі.
У Міністэрстве ў надзвычайных сытуацыях Кіргізстану паведамілі, што змогуць аднавіць пошука-выратавальную апэрацыю, калі палепшацца ўмовы надвор’я.
У панядзелак латвійскія памежнікі выявілі 15 чалавек, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу. Як аказалася, зь Беларусі яны трапілі паўз тунэль, выкапаны пад мяжой непадалёк ад закрытага памежнага пункту Сілэнэ.
Тры чалавекі, двое зь якіх — грамадзяне Беларусі, пасьля ўзыходжання на пік Курумды 4 жніўня перасталі выходзіць на сувязь.
Недахоп пільнасьці з боку бацькоў прыводзіць да трагічных наступстваў, якія нярэдка завяршаюцца гібельлю малых.
Трагедыя адбылася 6 жніўня. Пра яе паведамілі на наступны дзень.
Другі па велічыні горад Беларусі 6 жніўня накрыла стыхія. У камунальнікаў ужо шмат працы на вуліцах.
На беларуска-літоўскай мяжы група мігрантаў выйшла з тунэля і напала на памежнікаў, паведаміла адна з дэпутатак мясцовай рады. Памежнікаў сталі пытаць пра замоўчваньне, але кіраўніцтва факт нападу адмаўляе.
4 жніўня літоўскія памежнікі непадалёк ад Друскенікаў выявілі яшчэ адзін падземны тунэль пад мяжой зь Беларусьсю. Знайсьці яго дапамаглі польскія памежнікі, у якіх ёсьць адмысловае абсталяваньне для пошуку падкопаў.
Аэрапорт Ляйпцыг-Гале зьяўляецца ключавым у перавозцы вайсковай прадукцыі і базай для ўкраінскай «Авіякампаніі Антонаў».
У Эўразьвязе разглядаюць, якія захады дапамогуць перашкаджаць масаваму незаконнаму перасячэньню мяжы Эўразьвязу. Тым часам вялікая частка мараканцаў ужо вярнулася ў сваю краіну.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі паведамілі аб маштабным лясным пажары ў Касьцюковіцкім лясгасе Магілёўскай вобласьці.
Расейскія СМІ і Telegram-каналы, у тым ліку Baza, Shot і іншыя, паведамілі ўвечары 1 жніўня аб выбуху на Кудрынскай плошчы, ля мэтро «Барыкадная».
У цэнтры Варшавы незнаёмы мужчына абразіў і ўдарыў беларуску Марыну Нікандрыну. Паводле жанчыны, агрэсію выклікаў ейны акцэнт. Як расказала Свабодзе жанчына, паліцыя перадала матэрыялы справы ў пракуратуру, але нападніка пакуль не знайшлі.
Міліцыянты заявілі аб прыпыненьні «несанкцыянаванага турыстычнага зьлёту» аматараў руху Rainbow Family каля возера пад Расонамі.
Гэта ўжо другі выкрыты падкоп за тыдзень.
У Менску на вуліцы Кісялёва, дзе ўзводзіцца новы жылы комплекс, абрынуліся рыштаваньні. Адзін чалавек загінуў і шэсьць атрымалі траўмы.
З тэрыторыі Беларусі ў краіны Эўразьвязу па-ранейшаму спрабуюць трапляць з парушэньнем закону мігранты з краінаў Афрыкі і Азіі. Улады Літвы, Польшчы і Латвіі называюць вінаватым у гэтым рэжымы Лукашэнкі і Пуціна.
Некалькі грамадзян Беларусі, у тым ліку дзеці, застаюцца ў шпіталях Батумі пасьля сьмяротнай аварыі, якая адбылася 25 ліпеня. Паводле МЗС Беларусі, усе пацярпелыя атрымліваюць мэдычную дапамогу.
У Францыі згарэла амаль 98 000 гектараў зямлі, што зьяўляецца «гістарычным рэкордам».
Два чалавекі загінулі і некалькі чалавек атрымалі раненьні ў выніку ДТЗ у Батумі раніцай 25 ліпеня.
Міністэрства абароны Беларусі і Сьледчы камітэт паведамілі, што на аўтадарозе Асіповічы — Баранавічы ў выніку дарожна-транспартнага здарэньня перакуліўся аўтобус МАЗ з вайскоўцамі.
41-гадовы беларус ухіляўся ад адбываньня прызначанага судом Літвы пакараньня ў выглядзе арышту.
Суполка «Кібэрпартызаны» і Silent Crow былі датычныя да ўзлому IT-інфраструктуры расейскай авіякампаніі «Аэрофлот».
Загрузіць яшчэ