Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Меншчыне міліцыя спыняла аўтамабіль са стралянінай

Скрыншот зь відэа МУС
Скрыншот зь відэа МУС

Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў Пухавіцкім раёне ехаў аўтамабіль Ford без рэгістрацыйных знакаў, і калі супрацоўнікі ДАІ далі сыгнал спыніцца, кіроўца гэта праігнараваў.

Паводле МУС, кіроўца спрабаваў уцячы і не рэагаваў на далейшыя папярэджаньні, у тым ліку пра выкарыстаньне зброі. Пасьля гэтага інспэктар ДАІ зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах.

За рулём знаходзіўся 32-гадовы мясцовы жыхар «зь відавочнымі прыкметамі алькагольнага ап’яненьня, раней пазбаўлены права ўпраўленьня за аналягічнае правапарушэньне», — гаворыцца ў паведамленьні МУС. Ад праходжаньня агляду ён адмовіўся.

Мужчыну зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, яго чакае крымінальная адказнасьць за паўторнае на працягу году нецьвярозае кіраваньне. Ford зьмешчаны на ахоўную стаянку і падлягае канфіскацыі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG