Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кібэрпартызаны» і Silent Crow абвясьцілі пра ўзлом расейскай Фэдэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі

абноўлена
Ілюстрацыйны скрыншот з сайту «Кібэрпартызанаў»
Ілюстрацыйны скрыншот з сайту «Кібэрпартызанаў»

Беларуская хакерская група «Кібэрпартызаны» і праўкраінская група Silent Crow заявілі пра ўзлом IT-інфраструктуры Расстату — Фэдэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расеі.

«У выніку апэрацыі быў атрыманы доступ да значнай часткі IT-інфраструктуры ведамства, у тым ліку да цэнтральнага апарату, рэгіянальных падразьдзяленьняў і Галоўнага міжрэгіянальнага цэнтру апрацоўкі і распаўсюджваньня статыстычнай інфармацыі. Таксама былі скампрамэтаваныя сыстэмы віртуалізацыі і кіраваньня інфраструктурай», — гаворыцца ў заяве.

У прэс-службе ведамства пацьвердзілі РБК, што сайт Расстату недаступны, і паабяцалі аднавіць яго працу хуткім часам.

Паводле зьвестак расейскага выданьня «Коммерсант», хакеры разьмясьцілі на сайце паведамленьне на беларускай мове: «Нікому не пазьбегнуць адказнасьці». Аналягічныя паведамленьні зьявіліся на старонках рэгіянальных упраўленьняў ведамства.

Хакеры заявілі, што пад іх кантролем аказалася каля 25.000 машын. Незалежнага пацьверджаньня маштабаў узлому пакуль няма.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG