10 чалавек шпіталізаваныя пасьля аварыі з маршруткай у Жыткавіцкім раёне

Абедзьве машыны моцна пашкоджаныя ў ДТЗ, ёсьць параненыя
Абедзьве машыны моцна пашкоджаныя ў ДТЗ, ёсьць параненыя

Раней у краіне зьмянілі правілы пасажырскіх перавозак. Паўплывалі на гэта якраз буйныя аварыі з удзелам маршрутак.

У Жыткавіцкім раёне адбылося ДТЗ з удзелам маршруткі. 10 чалавек даставілі ў шпіталь. Сярод пацярпелых трое дзяцей, піша тэлеграм-канал МУС.

ДТЗ
ДТЗ

Аварыя адбылася на 306-м кілямэтры аўтадарогі М-10 (мяжа РФ-Гомель-Кобрынь). Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы кіроўца грузавіка Iveco ў час абгону выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршрутным таксі, якое ехала зь Менску ў Петрыкаў.

Пра стан пацярпелых пакуль няма інфармацыі.

Вядзецца расьсьледаваньне.

Новыя правілы перавозкі пасажыраў

Сёлета ў Беларусі зьмянілі правілы перавозкі пасажыраў. У прыватнасьці, увялі патрабаваньне абсталяваць аўтобусы на міжгародніх маршрутах трохкропкавымі рамянямі бясьпекі. Але яно павінна ўвайсьці ў сілу да 1 студзеня 2030 году. Таму яшчэ ня ўсе міжнароднія маршруткі працуюць з такімі рамянямі.

Ёсьць і шэраг іншых зьмяненьняў, некаторыя зь якіх тычацца міжгародніх маршрутак.

Новыя правілы распрацавалі пасьля трагедыі ў Смалявічах у 2023 годзе. Аварыя здарылася 20 лютага на 9-м кілямэтры дарогі Р-69. У ёй загінулі 13 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Справа скончылся буйным судовым працэсам. У той жа час КДБ актыўна правяраў маршрутныя кампаніі.

​
XS
SM
MD
LG