Трагічнае здарэньне пацьвердзіла адміністрацыя правінцыі.
Сьпярша паведамлялася пра трох загінулых, 14 пацярпелых і 10 чалавек, якія апынуліся пад заваламі. Пазьней зьвесткі ўдакладнілі: адзін з пацярпелых памёр, а двое з тых, каго дасталі з-пад завалаў, ня выжылі. Такім чынам, колькасьць ахвяр вырасла да шасьці, піша AFP.
На кадрах зь месца здарэньня відаць, як у неба ўзьнімаецца велізарнае воблака густога дыму, а полымя ахоплівае высокае збудаваньне на тэрыторыі заводу Habas Demir Çelik у горадзе Аліяга, разьмешчаным прыкладна за 60 кілямэтраў на поўнач ад Ізьміру.
Паводле інфармацыйнга агенцтва DHA, выбух адбыўся, калі маставы кран абрынуўся ў вялікую прамысловую печ, якая выкарыстоўваецца пры разьліве вадкай сталі.
Мэр Ізьміру Джэміль Тугай паведаміў, што ратаўнікі «працягваюць працу па разборы канструкцыі» і што сярод пацярпелых — работнікі заводу.
Магчыма, што ахвяр трагедыі будзе больш. Тугай у допісе на Х напісаў словы «вялікая лічба».
Што стала прычынай абрынаньня крану належыць высьветліць.
Выбух у Ізьміры адна з найбольшых трагедый на вытворчасьці ў Турэччыне за апошнія гады. Былі й дзьве прыродныя — больш за 50 тысяч ахвяр было 6 лютага 2023 году пры землятрусе на поўдні краіны. Некалькі чалавек загінулі і сотні пацярпелі таксама пры землятрусе ў Эгейскім моры ў 2020-м.
Форум