Тры чалавекі загінулі ў аварыі каля Старых Дарог

абноўлена
Наступствы аварыі
Наступствы аварыі

14 лістапада каля сёмай раніцы за 5 км ад Старых Дарог, на 291-м кілямэтры трасы Р-43, 21-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, паводле папярэдняй інфармацыі міліцыі, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з сустрэчным грузавіком пад кіраваньнем 54-гадовага мужчыны.

Абодва кіроўцы, а таксама 19-гадовая пасажырка мікрааўтобуса загінулі, паведаміла МУС.

Прычынамі здарэньня маглі стаць парушэньне рэжыму працы і адпачынку, тэхнічны стан транспартнага сродку і перавышэньне хуткасьці.

Да таго ж, кіроўцу мікрааўтобуса неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за грубыя парушэньні і нават пазбавілі правоў — пастанова пра гэта ўсупала ў сілу 24 лістапада.

Кіроўца ж фуры ня быў прышпілены рамянём бясьпекі, адзначылі ў МУС.

Гэта другая буйная аварыя за содні. А 15-й гадзіне 13 лістапада ў Жыткавіцкім раёне грузавік выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з маршруткай. 10 чалавек трапілі ў шпіталь. Паводле міліцыі, прычынай таксама было парушэньне рэжыму працы і адпачынку кіроўцам грузавіка.

​
XS
SM
MD
LG