У ЗША спынілі ўвесь авіярух у краіне праз «надзвычайныя абставіны»

Гэта стала першым такім рашэньнем ад дня тэрактаў 11 верасня 2001 году.

Фэдэральная авіяцыйная ўправа Злучаных Штатаў а 23:54 (паводле беларускага часу) 13 лістапада абвясьціла забарону на ўзьлёт самалётаў па ўсёй краіне.

Як паведамілі амэрыканскія СМІ, управа патлумачыла рашэньне «надзвычайнымі абставінамі і меркаваньнямі бясьпекі» пасьля сур’ёзных збояў сувязі ў сыстэме кіраваньня паветраным рухам.

Міністар транспарту ЗША Шон Дафі паведаміў, што забароне на палёты папярэднічалі праблемы з сувязьзю, якія закранулі ўсе цэнтры кіраваньня паветраным рухам.

Партал адсочваньня палётаў Flightradar24 паведаміў, што самалётам, якія ўжо выконваюць рэйсы, дазволілі працягнуць палёт да месцаў прызначэньня, хоць іхны курс можа зьмяняцца праз загружанасьць аэрапортаў. На момант увядзеньня забароны ў амэрыканскія аэрапорты накіроўваліся 3100 самалётаў.

​
XS
SM
MD
LG