Праца віленскага аэрапорту была парушаная другі раз за вечар.
З 21:21 да 22:26 мясцовага часу да абмежаваньні паветранай прасторы над віленскім аэрапортам уводзілі з прычыны навігацыйных адзнак на радарах, характэрных для паветраных шароў, перадае LRT. У паведамленьні гэта было названа гібрыднай атакай, якую Беларусь вядзе супраць Літвы, цывільнай авіяцыі і грамадзтва.
А 21:47 увялі абмежаваньні і над ковенскім аэрапортам.
Увечары 10 лістапада Мытня Літвы паведаміла пра выяўленьне ў інфраструктуры інфармацыйных сыстэмаў прыкметаў магчымай незаконнай дзейнасьці. Пра інцыдэнт праінфармавалі Нацыянальны цэнтар кібэрнэтычнай бясьпекі і Дзяржаўнае агенцтва лічбавых рашэньняў.
Нацыянальныя ўзброеныя сілы паведамляюць, што 10 лістапада з 23:25 у паветранай прасторы Латвіі ў Лудзенскім рэгіёне абвешчана пагроза.
Актываваны беспілотнікі-перахопнікі і падраздзяленні СПА.
Небясьпеку аб’явілі і ў Латвіі
У Лудзэнскім краі Латвіі аб’явілі паветраную небясьпеку з 23:25. Прыведзеныя ў дзеяньне падразьдзяленьні дронаў-перахопнікаў і супрацьпаветранай абароны. Край мяжуе зь Верхнядзьвінскім раёнам Беларусі і Себескай муніцыпальнай акругай Расеі.
Чаму гэта важна
Некантраляваныя мэтэазонды падымаюцца на вышыню, на якой рухаюцца самалёты цывільнай авіяцыі, што ўплывае на бясьпеку палётаў і наносіць страты аэрапорту і авіякампаніям. Літоўскія авіяцыйныя ўлады лічаць, што зонды зь Беларусі спэцыяльна запускаюць у зоны, небясьпечныя для авіяцыі.
Форум