Спадарожнікі якуцкага шамана Аляксандра Габышава вырашылі працягнуць намечаны ім маршрут. Некалькі месяцаў таму Габышаў заявіў, што адправіцца пешшу ў Маскву, каб «выгнаць Пуціна з Крамля».
Што насамрэч адбылося ў гомельскай школе? Словы Лукашэнкі «ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку» — ці не індульгенцыя для настаўнікаў на гвалт над вучнямі?
За пропуск для ўезду, часовага знаходжаньня і перасоўваньня па беларускай прымежнай зоне іншаземцам больш ня трэба будзе плаціць.
Калегія судзьдзяў Дружкаўскага гарадзкога суду Данецкай вобласьці пачала разглядаць па сутнасьці справу грамадзяніна Беларусі Дзьмітрыя Новікава.
Мы спыталі ў мінакоў на вуліцах Менску, як яны ставяцца да сытуацыі з гомельскай настаўніцай, якая абразіла вучня.
15 верасьня каля 2000 прадстаўнікоў ЛГБТ і праваабаронцаў выйшлі з маршам на вуліцы Харкава — упершыню за ўсю гісторыю гораду ў ім адбыўся гей-парад.
«Лукашэнка выставіў ідыётамі і дырэктарку школы, і чыноўнікаў ад адукацыі», — лічыць Фядута. Малышчыц назваў дзеяньні і выказваньні Лукашэнкі «звычайным танным папулізм перад выбарамі». Анісім перакананая, што сытуацыя ў гомельскай школе яшчэ больш абвострыцца.
У расейскім Краснаярску настаўнік фізкультуры на ўроку ўдарыў першаклясьніка па галаве, а затым дазволіў іншым дзецям зьбіць хлопчыка. Пра інцыдэнт распавяла мама пацярпелага. Паводле яе словаў, інцыдэнт адбыўся ў школе № 16 на ўроку фізкультуры.
«Настаўніцу з партай» Людмілу Чацьвярткову тым часам вярнулі ў школу на загад Лукашэнкі. Яна вяртаецца да тых жа дзяцей, зь якімі працавала раней.
«Абсікаліся, што іх, бач, у сацыяльных сетках разьмясьцілі. А абсікаўшыся, узялі і пакаралі гэтага беднага настаўніка».
Хацеў скончыць жыцьцё самагубствам, усур’ёз зьбіраўся ратаваць ільва з заапарку і купляў квіткі ў Кітай, а за яго маліліся, каб выгнаць дэманаў. Як жывецца беларусу, у якога псыхічнае захворваньне: біпалярны афэктыўны разлад.
Дачка прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава доўгі час разглядалася як ягоная пераемніца: яна працавала ў МЗС, выпускала калекцыі адзеньня, сьпявала з Жэрарам Дэпардзьё, вяла бурнае сьвецкае жыцьцё.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захаваліся дакумэнты Ўсерасейскіх сельскагаспадарчых перапісаў 1916 і 1917 гадоў. Яны дагэтуль прафэсійнымі гісторыкамі не вывучаліся, хаця ўтрымліваюць сэнсацыйныя матэрыялы.
«Мы ідзём выконваць даручэньне прэзыдэнта — слова ў слова. Усё, што было сказана — пра звальненьне зь пераводам на іншую працу».
У ноч на 19 верасьня ў Бураціі выкралі якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву «выганяць» Уладзіміра Пуціна з Крамля, паведамляе праект Свабоды «Сибирь. Реалии» са спасылкай на прыхільнікаў шамана.
Адзін паліцэянт загінуў, другі атрымаў цяжкія раненьні пры спробе затрыманьня калегі ў маскоўскім мэтро, паведамляе расейскае агенцтва «РИА Новости». Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў сераду, 18 кастрычніка, на станцыі мэтро «Разанскі праспэкт» на паўднёвым усходзе гораду.
За час ягонай дзейнасьці зьнішчылі 2500 помнікаў Леніну і перайменавалі тысячы паселішчаў і вуліц.
Лідэр партыі «Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё» Віктар Медзьвядчук атрымаў зь менскай філіі беларускага банку «Абсалютбанк» 2,347 мільёнаў грыўняў (крыху больш як 95 тысяч даляраў у эквіваленце).
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп прызначыць Робэрта О‘Браена новым дарадцам па нацыянальнай бясьпецы ЗША замест Джона Болтана, паведамляе Reuters.
Аляксандар Лукашэнка даручыў аднавіць на працы настаўніцу Людмілу Чацьвярткову, якая пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго.
Прэзыдэнт Туркмэністану напісаў новую кнігу - аб туркмэнскім алабаі. У кнізе ёсьць верш, прысьвечаны гэтай пародзе сабак -- яго ўжо паклалі на музыку і зрабілі песьняй: твор выканаў на дзяржаўным тэлеканале вайсковы хор.
Як дасягаць вынікаў у парлямэнце, які не сапраўдны? Як быць эфэктыўнай на выбарах, якіх няма? Абмяркоўваюць былая дэпутатка, пісьменьніца і палітоляг Вольга Абрамава, дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім і журналістка Ірына Халіп.
Свабода публікуе новую кнігу журналіста Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы». Праз гісторыю гораду Стоўпцы, мясцовыя легенды і меркаваньні стаўпецкіх людзей аўтар спрабуе зразумець матывы злачынства, якое скаланула ўсю Беларусь.
80 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем вызваліць актора Паўла Ўсьцінава, асуджанага на тры з паловай гады калёніі за «ўжываньне гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка Расгвардыі» на акцыі пратэсту 3 жніўня ў Маскве.
Нацыянальны цэнтар заканадаўства: «Ня наша гэта ўсё».
Пра вершнікаў культурнага Апакаліпсісу і муралы ў стылі маляваных дываноў размаўляем з дызайнэрам і мастаком Максімам Осіпавым.
У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Караліна Мацкевіч.
«Я ганаруся сваім сынам», — з такімі словамі зьвярнулася Валянціна Дамарацкая да журналістаў адразу пасьля прысуду. Сёньня яна расказала Свабодзе, як перажывае зьняволеньне сына і што робіць, каб вызваліць яго з-за кратаў.
Па адукацыі я — рускі філёляг. Памятаю, як мае бацькі ўздыхалі разам, раілі добра падумаць і абраць што-небудзь матэрыяльна цікавейшае, памятаю, як тата прапаноўваў: «Ідзі хаця б на руска-беларускае аддзяленьне, бо рускую літаратуру ты і так ведаеш, дык шчэ беларускую вывучыш».
Дарожная паліцыя Ашгабада адвозіць жанчын у цэнтральны офіс ДАІ і адбірае ў іх правы, калі тыя праяжджаюць за рулём па цэнтральнай вуліцы горада, праспэкце Туркмэнбашы. Пра гэта паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.
Навасадзюк затрыманы праз абвінавачаньне ў дачыненьні да крадзяжу $1 мільярда з банкаўскай сыстэмы Малдовы.
Эпізоды жыцьця і сьмерці палітыка і навукоўца Генадзя Карпенкі (1949-1999).
Прадпрымальнік зь Менску Юры Кац ужо 16 месяцаў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Магілёва. Ягоная жонка Марыя Кац называе гэта беззаконьнем і зьдзекам з асобы. Яна дамагаецца, каб мужа апраўдалі, і настойвае, што яго зрабілі вінаватым, бо так было выгадна сьледзтву.
Доктар гістарычных навук, прафэсар Алесь Смалянчук, які, сярод іншага, займаецца вуснай гісторыяй Беларусі ХХ стагодзьдзя, адказаў на пытаньні Радыё Свабода адносна шанцаў беларусаў здабыць сваю дзяржаву ў ХХ стагодзьдзі.
Вы шмат гісторый ведаеце, каб настаўніцы зрываліся на дырэктарках ці загадчыцах у РАНА?
Свабода публікуе новую кнігу журналіста Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы». Праз гісторыю горада Стоўпцы, мясцовыя легенды і меркаваньні стаўпецкіх людзей аўтар спрабуе зразумець матывы злачынства, якое скаланула ўсю Беларусь.
У міліцыю жыхар Гомля зьвяртацца ня будзе, бо ня хоча браць на сябе адказнасьць за лёс іншага чалавека.
А электронныя цыгарэты цяпер нельга здаваць у багаж, а трэба трымаць пры сабе ў час палёту.
Роўна 20 гадоў таму, 16 верасьня 1999-га, у Беларусі зьнік палітык, які рыхтаваў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку. Былы віцэ-прэм’ер і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар падрыхтаваў пакет дакумэнтаў, якія даказвалі, што ягонае знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта незаконнае.
Дваццаць гадоў таму пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык і былы віцэ-прэм`ер Віктар Ганчар і ягоны сябра бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Віктару Ганчару сёлета мог бы споўніцца 61 год, Анатолю Красоўскаму — 67 гадоў.
На ўдзельнікаў Марша роўнасьці ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці напалі радыкалы, паведамляе карэспандэнт Настоящего времени. Праціўнікі руху закідалі ўдзельнікаў маршу яйкамі, пасьля заканчэньня акцыі некаторыя ўдзельнікі былі зьбітыя.
15 верасьня прайшоў Менскі паўмаратон. Усяго на старт выйшлі 40 тысяч удзельнікаў з 68 краінаў сьвету. Статус забегу цяпер стаў вышэйшым: яму ўпершыню нададзены сярэбраны лэйбл міжнароднай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, піша Tut.by.
Паліцыя Ганконгу для разгону пратэстоўцаў ужыла вадамёты і сьлезацечны газ, перадае BBC. Паведамляецца, што жыхары аўтаноміі, якія выйшлі на акцыю пратэсту, кідалі бутэлькі з запальнай сумесьсю і камяні ў паліцыянтаў.
15 верасьня Папа Францішак павітаў абмен зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй, які адбыўся на мінулым тыдні.
Назіраючы за гісторыяй з гомельскай настаўніцай, якая абмацюкала вучня, падумала, што тэма булінгу, у якім ахвярай становіцца настаўнік, у нас зусім не раскрытая.
16 верасьня спаўняецца 20 гадоў зь дня гвалтоўнага зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У гэты дзень у Эйндховэне ў Нідэрляндах адбудзецца цырымонія ўшанаваньня памяці гвалтоўна зьніклых беларусаў.
За той час, як вы прачытаеце загаловак і гэты сказ да канца, у паветра паднімуцца прыкладна восем самалётаў Boeing 737 — самага масавага сямейства ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі.
Што такое асабістая бясьпека жанчыны? Як сказаць цьвёрдае «не», калі ў кагосьці на працы дзень народзінаў і прапаноўваюць накрыць стол, а потым прыбраць за ўсімі? Расказвае Вольга Янчук, кіраўніца школы Women’s Safety.
Эдвард Сноўдэн, былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ), які жыве ў Расеі, выказаў надзею на тое, што Эмануэль Макрон дасьць дазвол на яго пераезд па Францыю. Сноўдэн даў інтэрвію францускай радыёстанцыі France Inter, якое павінна цалкам выйсьці ў эфір бліжэйшымі днямі.
Загрузіць яшчэ