Праз тры гадзіны пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры, Уладзімір Зяленскі апублікаваў у фэйсбуку пост, напісаны часткова па-ўкраінску і часткова па-беларуску.
Грамадзяне Беларусі, якія на пачатак кампаніі перапісу больш як год знаходзіліся на тэрыторыі замежных дзяржаў, у перапісе ўдзельнічаць ня могуць.
The Soufan Center падлічыў, колькі замежнікаў узялі ўдзел у збройным канфлікце ва Ўкраіне за 5 гадоў. Паводле гэтага некамэрцыйнага дасьледчага цэнтру, найбольш беларусаў ваявалі на баку сэпаратыстаў.
4-30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва, падчас якога сярод іншага ў нас спытаюць пра мову, на якой мы размаўляем дома, пра родную мову.
4–30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва, падчас якога сярод іншага ў нас спытаюць пра мову, на якой мы размаўляем дома, і пра родную мову.
Каб зрабіць жыцьцё дзясяткаў цяжка хворых дзяцей у Горадні не такім цяжкім, патрэбна каля 25 тысяч рублёў на год. Спэцыялісты госьпісу гатовыя дапамагаць ім так, як яшчэ ніхто ў Беларусі ня робіць. Аднак зь бюджэту шкадуюць грошай ім на заробак.
«У першы дзень усе ламануліся», — тлумачаць у Белстаце.
16-гадовая швэдзкая экаактывістка Грэта Тунбэрг адрэагавала на крытыку, выказаную ў яе адрас прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Зрабіла яна гэта на старонцы свайго твітэр-акаўнта, дзе карыстальнікі звычайна пакідаюць інфармацыю пра сябе. Там яна напісала: «добры, але блага інфармаваны падлетак».
Урну з попелам лідэра руху за незалежнасьць Індыі Магатмы Гандзі выкралі з мэмарыялу ў цэнтральным штаце краіны. На фатаздымках палітыка зьявіліся надпісы «здраднік». Гэта адбылося ў дзень яго 150-годзьдзя 2 кастрычніка, паведамляе выданьне The Wire.
У вёсцы Рубель Столінскага раёну 4 кастрычніка хаваюць 42-гадовую Тацьцяну — жонку праваслаўнага сьвятара Георгія. 2 кастрычніка настаяцеля царквы ў Азарычах затрымалі праз падазрэньне ў забойстве жонкі, але 3-га ўжо адпусьцілі. Разам зь дзецьмі ён прыехаў на пахаваньне.
Аліна Нагорная разьмясьціла ў сваім фэйсбуку заяву, дзе просіць прыцягнуць супрацоўнікаў Белстату да адміністрацыйнай адказнасьці за SMS-рассылку аб перапісе насельніцтва.
Ад 3 кастрычніка пасажыры «Белавія» могуць скарыстацца паслугай папярэдняга выбару месца ў салёне самалёта падчас ці пасьля набыцьця квітка на сайце авіякампаніі. За выбар месца трэба будзе даплаціць ад 4 да 30 эўра.
Партал Tut.by апублікаваў гісторыю Эдуарда Ільіных, якога вясной прызвалі ў войска з грыжай, а ў верасьні камісавалі праз абвастрэньне захворваньня. Міністэрства абароны лічыць, што яго забралі ў войска законна і права на кампэнсацыю за пагаршэньне здароўя ён ня мае.
4 кастрычніка стартуе перапіс насельніцтва. Аднак у ім ня змогуць удзельнічаць тыя грамадзяне Беларусі, якія апошні год не жылі ў краіне. А вось іншаземцы, якія тут нават транзытам, будуць перапісаныя.
Ці будуць візавыя цэнтры даваць візы ў Беларусь у іншых краінах, пакуль не паведамляецца.
У студзені 2020 году набудуць моц зьмены ў Працоўны і Жыльлёвы кодэкс Беларусі, паводле якіх тыя, хто адслужыў у войску, будуць мець дадатковыя льготы, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Тэрыторыю пад забудову прадалі яшчэ ў 2017 годзе, а пляны на забудову ўчастка агучваліся яшчэ з 2003 году.
Экспэрты, якія азнаёміліся з дадзенымі, лічаць іх сапраўднымі і называюць уцечку самай буйной у расейскім банкаўскім сэктары.
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Таронта ў інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў выказваньні экзарха РПЦ у Беларусі мітрапаліта Паўла пра нежаданьне вернікаў маліцца па-беларуску.
У 1991 годзе Зянон Пазьняк узначальваў парлямэнцкую апазыцыю БНФ у Вярхоўным Савеце.
У сярэдзіне верасьня супрацоўнікі міліцыі, КДБ і памежнікі ў межах апэрацыі «Нелегал» кантралявалі законнасьць знаходжаньня іншаземцаў на тэрыторыі Беларусі.
Паводле «Ацэнкі сытуацыі з гвалтам у дачыненьні да дзяцей у Рэспубліцы Беларусь», такі ці іншы гвалт у беларускай школе зазнае кожны другі навучэнец. Параўнаньне з дадзенымі па іншых краінах паказвае, што Беларусь — адзін з усясьветных «рэкардсмэнаў» па распаўсюджанасьці булінгу ў школах
Некаторыя лічаць, што існуе «духоўная блізкасьць» паміж індыйцамі і беларусамі. Ці так яно насамрэч? Тэму разьвівае Ян Максімюк.
У Менску дэмантавалі тытунёвы кіёск «Табакерка» на вуліцы Кнорына, на які мясцовыя жыхары паскардзіліся ў раённую адміністрацыю. Пра паведаміла адміністрацыя Першамайскага раёну Менску ў адказ на электронную пэтыцыю на сайце Petitions.by.
У Празе ўвечары ў аўторак ва ўзросьце 80 гадоў памёр чэскі эстрадны сьпявак Карэл Гот. Пра гэта агенцтву ЧТК паведамілі яго родныя.
У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Валянціна Трыгубовіч.
У Маскве для экстрадыцыі ў Беларусь была арыштаваная Вікторыя Авярʼянава, гендырэктарка закрытага акцыянэрнага таварыства «Інтэк», якое валодае папулярнымі клюбамі ў Менску, паведамляе «Коммерсантъ».
На кангрэсе Міжнароднага ПЭНу ў Маніле Святлана Алексіевіч абраная віцэ-прэзідэнткай гэтай арганізацыі.
З пачатку году Ўкраіну наведалі 909,6 тысяч беларусаў — гэта на 14,6% меней, чым летась за аналягічны пэрыяд. Але паводле колькасьці беларускія турысты займаюць другое месца сярод усіх іншых замежных падарожнікаў.
4 кастрычніка ў Беларусі стартуе кампанія перапісу насельніцтва. Перад яе пачаткам у сацыяльных сетках узьнікала традыцыйная спрэчка: ці сумленна «запісвацца ў беларускамоўныя», калі размаўляеш па-расейску?
Адзінае ў Беларусі прыватнае прадпрыемства па вырабе дражэ з журавін знаходзіцца ў Глыбокім. Штогод тут перапрацоўваюць да 35 тонаў дзікарослых ягад. Кісла-салодкія шарыкі, поўныя вітамінаў і мікраэлемэнтаў, называюць беларускім супэрфудам.
Жыхарка Гомля, актывістка ініцыятывы «Маці 328» Тацяна Канеўская мае намер балятавацца ў Палату прадстаўнікоў. Каб правесьці судовую рэформу і зьмяніць антынаркатычнае заканадаўства.
Штодзень на кармленьне прыходзяць 40-50 чалавек. Зімой гэтая лічба даходзіць да ста.
Як жыве беларуская вёска? Ці праўда, што ў вёсцы няма працы, а на той, якая ёсьць, прапаноўваюць нікчэмныя заробкі? Шукаць адказы на гэтыя пытаньні мы зьезьдзілі ў выпадкова абраны сельсавет — Хаценчыцкі, што ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці.
Каб вучыцца бясплатна, трэба мець сярэдні бал 9,61 з 10 і вышэйшы. А калі бал ніжэйшы за 8,8, студэнт будзе плаціць за вучобу 2 тысячы эўра.
З моманту набыцьця моцы закону «Аб карце паляка» ў 2008 годзе дакумэнт атрымалі ўжо больш за 137 тысяч грамадзян Беларусі. У апошнія гады колькасьць заяваў расьце: за апошнія тры гады дакумэнт атрымалі больш за 55 тысяч беларусаў
Амэрыканскі мільярдэр і філянтроп, былы кіраўнік кампаніі Microsoft, Біл Гейтс заявіў у інтэрвію нямецкаму выданьню Die Welt, што зьмены клімату прымусяць мільярд жыхароў Афрыкі шукаць лепшага жыцьця на поўначы.
Пасьля скандалу з «настаўніцай з партай» у гомельскай школе № 15 кіраўнік дзяржавы пазбавіў некалькіх чыноўнікаў пасадаў. Пад гарачую руку трапіў і начальнік галоўнага ўпраўленьня адукацыі Гомельскага аблвыканкаму Сяргей Парошын.
У Берасьці на плошчы Леніна 29 верасьня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.
Калекцыю папярэдне ацэньваюць у 18,7 млн даляраў. Выручаныя грошы абяцаюць накіраваць на фінансаваньне сацыяльных праграмаў у Экватарыяльнай Гвінэі.
Сам Лукашэнка, як паведамляюць крыніцы Свабоды, цяпер у Шклове. Цягам учорашняга і сёньняшняга дня на дарогах шмат міліцыі.
54,5% за саюз з Расеяй, 25% — з Эўропай. А бывала, за Расею было звыш 63%.
22-гадовая мастачка з Магілёва Маргарыта Скрыпай вырабляе недарагія сувэніры з дрэва. Ейнымі брошкамі, значкамі, магніцікамі пакупнікі ўпрыгожваюць адзежу, інтэрʼеры дамоў ды кавярняў. Мастачка кажа, што попыт на такую прадукцыю перавышае прапановы ў мясцовых сувэнірных крамах.
Двум настаўнікам грамадзкай польскай школы імя караля Стэфана Баторыя ў Горадні не працягнулі дазвол заставацца ў Беларусі. У Саюз палякаў Беларусі мяркуюць, што пачалася новая хваля ціску на нацыянальную меншасьць
У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Алена Анісім.
Пісьменьнік з правінцыйных Бялынічаў заваяваў давер японцаў і заняў паважанае месца ў грамадзтве, якое неахвотна прымае чужынцаў.
У ляўрэаткі прэміі Right Livelyhood Award, якую называюць «альтэрнатыўнай Нобэлеўскай прэміяй», 16-гадовай швэдзкай экалягічнай актывісткі Грэты Тунбэрг зьявіліся пасьлядоўнікі ў Беларусі.
Несправядлівым могуць прызнаць як занадта жорсткае, так і занада мяккае пакараньне; як асноўнае, так і дадатковае.
Турысткам нават дазваляюць не насіць традыцыйнае мусульманскае адзеньне, абаю.
Старшыня БАЖ пракамэнтаваў Свабодзе пазоў старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы, а таксама да трох выданьняў, якія перадрукавалі інфармацыю з паста Nexta.
Загрузіць яшчэ