Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ашгабадзе ў жанчын адбіраюць правы за праезд па цэнтральнай вуліцы горада


Дарожная паліцыя Ашгабада адвозіць жанчын у цэнтральны офіс ДАІ і адбірае ў іх правы, калі тыя праяжджаюць за рулём па цэнтральнай вуліцы горада, праспэкце Туркмэнбашы. Пра гэта паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.«Жанчын за рулём сталі масава затрымліваць на галоўнай магістралі, уздоўж якой разьмешчаны і Палац прэзыдэнта, і цэнтральныя будынкі Алімпійскага гарадка. Жанчын спыняюць, адбіраюць правы і машыны і вязуць у цэнтральны офіс ДАІ. Гэта называецца «дастаўкай», — заявіў карэспандэнт Радыё Свабода ў Ашгабадзе.

«Шмат каго з жанчын, якіх не ўдалося затрымаць на праспэкце Туркмэнбашы, машына ДАІ з мігалкамі перасьледуе даганяе на суседніх вуліцах, — дадае ён. — Але трапляюцца і нармальныя ахоўнікі дарожнага парадку. Яны папярэджваюць жанчын за рулём пра тое, што нельга праяжджаць «па Леніна», інакш будзе «дастаўка».

Па словах карэспандэнта, са спасылкай на супрацоўнікаў ДПС, цяперашняя забарона для жанчын на праезд па вуліцы Туркмэнбашы дзейнічае з пачатку верасьня, але многія даведаюцца пра гэта толькі падчас вулічных рэйдаў.

Паліцыя афіцыйна не камэнтуе гэтую забарону журналістам.

З пачатку году жанчыны-вадзіцелі ў Туркмэністане скардзяцца на тое, што ў іх адбіраюць правы кіроўцы ці не выдаюць новыя па заканчэньні тэрміну дакумэнта. Пры гэтым заканадаўства Туркмэністана гарантуе роўныя правы і магчымасьці для жанчын і мужчын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG