Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Радуюся за вызваленых» — Папа Рымскі павітаў абмен вязьнямі паміж Украінай і Расеяй


22 траўня 2019 году Папа Францішак вітаў украінскіх вайскоўцаў ў Ватыкане
22 траўня 2019 году Папа Францішак вітаў украінскіх вайскоўцаў ў Ватыкане

15 верасьня Папа Францішак павітаў абмен зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй, які адбыўся на мінулым тыдні.

«Дарагія браты і сёстры, на мінулым тыдні адбыўся доўгачаканы абмен палоннымі паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Ўкраінай. Я рады за вызваленых, якія змаглі абняць сваіх самых дарагіх людзей, і не перастаю маліцца за хуткае ўрэгуляваньне канфлікту і за трывалы мір на Ўсходзе Украіны », — цытуе пантыфіка партал VaticanNews.

Паведамляецца, што з такімі словамі Папа зьвярнуўся да пілігрымаў, якія сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.

7 верасьня 35 украінцаў, затрыманых Расеяй, вярнуліся ва Украіну ў рамках абмену, а 35 грамадзян Расеі і Ўкраіны, якіх судзілі ва Украіне за розныя крымінальныя злачынствы, былі перададзеныя ў Расею.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG