Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі дабраславіў ініцыятыву беларускіх грэка-каталікоў


Архімандрыт Сяргей Гаек
Архімандрыт Сяргей Гаек

У Ватыкане прайшла сустрэча апостальскага візытатара для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека з Папам Рымскім Францішкам, паведамляе Vatican News​.

Размову з папам Францішкам архімандрыт Сяргей Гаек назваў «кароткай, але зьмястоўнай». Сустрэча адбылася 8 траўня пасьля агульнай аўдыенцыі.

Архімандрыт Гаек расказаў, што падышоў да папы з абразом сьвятых Кірыла і Мятода, арыгінал якога знаходзіцца ў берасьцейскім грэка-каталіцкім храме.

«Мы хочам, каб яна наведвала парафіі і сем’і нашай краіны. Таму я прасіў пантыфіка дабраславіць сам абраз і ўсю душпастырскую ініцыятыву», — сказаў архімандрыт у інтэрвію беларускай рэдакцыі Vatican News.

«Папа сказаў, што з радасьцю нас дабраслаўляе. Гэта была кароткая, але зьмястоўная размова. Затым Францішак сказаў: «Маліцеся за мяне, каб я таксама працягваў сваю місію з руплівасьцю сьвятых Кірыла і Мятода!», — падсумаваў сустрэчу з папам лідэр беларускіх грэка-каталікоў.

Ён адзначыў, што для каталіцкай супольнасьці краіны гэта важна, бо сёлета працягваецца сьвяткаваньне юбілею 1150-годзьдзя зацьвярджэньня Рымам місіі сьвятых Кірыла і Мятода.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG