Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Ганконгу ўжыла вадамёты і сьлезацечны газ да пратэстоўцаў. Фота


Паліцыя Ганконгу для разгону пратэстоўцаў ужыла вадамёты і сьлезацечны газ, перадае BBC. Паведамляецца, што жыхары аўтаноміі, якія выйшлі на акцыю пратэсту, кідалі бутэлькі з запальнай сумесьсю і камяні ў паліцыянтаў.

15 верасьня некалькі тысяч чалавек выйшлі на пра-дэмакратычны мітынг. Дакладная колькасьць удзельнікаў пакуль не называецца. Жыхары кітайскай аўтаноміі ўжо некалькі месяцаў запар выходзяць на масавыя мітынгі, у некаторыя дні іх колькасьць дасягала мільёна чалавек. Часта акцыі заканчваліся сутыкненьнем з паліцыяй і блякадай аэрапортаў і ўрадавых будынкаў.


Мітынгі былі справакаваныя законапраектам, які б увёў норму выдачы жыхароў гораду іншым дзяржавам, калі там падазраваным можа пагражаць ад сямі гадоў турэмнага зьняволеньня. Цяпер у Ганконга існуе пагадненьне аб экстрадыцыі толькі з 20 краінамі. У пачатку верасьня ўлады цалкам адклікалі гэты законапраект. Калі б закон прынялі, то ўлады маглі б выдаваць жыхароў Ганконга нават урадам, зь якімі ў аўтаноміі адсутнічаюць пагадненьні, — з мацерыковым Кітаем, Тайванем і Макао. Прыхільнікі законапраекта сьцьвярджаюць, што ён бы дазволіў аўтаноміі перастаць быць «сховішчам для крымінальнікаў».


Пратэстоўцы асьцерагаліся, што папраўкі пазбавілі б Ганконг часткі аўтаноміі, а менавіта вышэйзгаданыя ўрады маглі б злоўжываць правам на экстрадыцыю для перасьледу палітычных апанэнтаў.


Цяперашнія акцыі сталі самымі масавымі з 1997 году, калі Вялікабрытанія вярнула сваю каляніяльную зямлю Кітаю. Адной з умоваў вяртаньня было ўвядзеньне спэцыяльнай аўтаноміі для жыхароў гораду. З тых часоў Ганконг кіруецца па прынцыпе «адна краіна — дзьве сыстэмы». Як кажуць палітолягі, гэта дазволіла выконваць і абараняць правы яго жыхароў нашмат лепш, чым на мацерыковай частцы Кітая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG