Спадарожнікі якуцкага шамана Аляксандра Габышава вырашылі працягнуць намечаны ім маршрут. Некалькі месяцаў таму Габышаў заявіў, што адправіцца пешшу ў Маскву, каб «выгнаць Пуціна з Крамля».
Шаман прайшоў па тэрыторыі Забайкальскага краю і Бураціі. Там 19 верасьня яго затрымалі паліцыянты. Рэспубліканскае МУС заявіла, што Габышава адправяць у Якуцк.
Прыхільнікі шамана, якія далучыліся да яго па дарозе, перабраліся з тэрыторыі Бураціі ў Іркуцкую вобласьць. 20 верасьня яны плянуюць працягнуць шлях Габышава, распавёў карэспандэнту Сибирь. Реалии адзін з членаў атраду.
У ноч на 19 верасьня ў сацыяльных сетках і прэсе зьявілася інфармацыя аб зьнікненьні Габышава. Доўгі час Сьледчы камітэт і МУС рэгіёну адмаўляліся камэнтаваць інцыдэнт з затрыманьнем шамана. Толькі днём у паліцыі пацьвердзілі затрыманьне.
Габышаў пачаў свой шлях зь Якуцка ў Маскву чатыры месяцы таму. Ён лічыць прэзыдэнта Расеі спараджэньнем цёмных сіл, якім можа даць рады толькі шаман. Відэа з пропаведзямі шамана набралі больш за мільён праглядаў. Мітынгі з удзелам Габышава ў Забайкальлі і Бураціі сабралі па некалькі сотняў чалавек.