Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве паліцыянт застрэліў калегу ў мэтро пры спробе затрыманьня за хабар 31$


Адзін паліцэянт загінуў, другі атрымаў цяжкія раненьні пры спробе затрыманьня калегі ў маскоўскім мэтро, паведамляе расейскае агенцтва «РИА Новости». Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў сераду, 18 кастрычніка, на станцыі мэтро «Разанскі праспэкт» на паўднёвым усходзе гораду.

Па дадзеных сьледзтва, супрацоўнікі Аддзелу ўласнай бясьпекі паспрабавалі затрымаць супрацоўніка УУС на маскоўскім мэтрапалітэне. Яго падазравалі ў спробе атрыманьня хабару пры праверцы дакумэнтаў. Падазраваны адкрыў агонь з табельнай зброі па супрацоўнікам, якія яго затрымлівалі.

Выданьне «База» са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамляе, што паліцыянт вымагаў хабар 2000 расейскіх рублёў (каля 31$) у чалавека бяз сталай рэгістрацыі ў Маскве. Па адной з вэрсій, супрацоўнікі, якія яго затрымлівалі, паспрабавалі падкінуць яму яшчэ 1000 расейскіх рублёў (каля 15$).

Паранены супрацоўнік Аддзелу ўласнай бясьпекі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане з агнястрэльнымі раненьнямі ў шыю і жывот, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы. Падазраваны затрыманы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG