Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі паўмаратон прабеглі больш за 40 тысяч чалавек з 68 краінаў сьвету


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

15 верасьня прайшоў Менскі паўмаратон. Усяго на старт выйшлі 40 тысяч удзельнікаў з 68 краінаў сьвету. Статус забегу цяпер стаў вышэйшым: яму ўпершыню нададзены сярэбраны лэйбл міжнароднай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, піша Tut.by.

Першае месца на дыстанцыі 21 кілямэтар заняў спартовец з Эрытрэі Берхан Хідры Афеверкі, другое — украінец Мікалай Юхімчук, трэцяе — кеніец Давід Кіптуі Тарусе.


Першае месца сярод жанчын — у беларускі Ніны Савінай, якая устанавіла рэкорд Менскага паўмаратону — 01:11:24, прычым паказала лепшы час, чым вядомая беларуска Вольга Мазуронак у 2016-м. Ніна ўдзельнічае ў мерапрыемстве ўжо некалькі гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG