Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прызначыць пераемніка Болтана


Робэрт О‘Браен

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп прызначыць Робэрта О‘Браена новым дарадцам па нацыянальнай бясьпецы ЗША замест Джона Болтана, паведамляе Reuters.


Зараз Робэрт О‘Браен працуе ў Дзярждэпартамэнце ЗША. Ён займае пасаду спэцыяльнага дарадцы прэзыдэнта ў справах уцекачоў. О’Браен, партнэр-заснавальнік юрыдычнай фірмы Ларсан О’Браен, стане чацьвёртым дарадцам па нацыянальнай бясьпецы Трампа за тры гады яго першага тэрміну.

Папярэднік ОʼБраэна Джон Болтан быў адпраўлены ў адстаўку ў пачатку верасьня. Тады прэзыдэнт ЗША заявіў, што быў ня згодны з мноствам прапановаў дарадцы. У прыватнасьці, Трамп раскрытыкаваў прапановы Болтана па Паўночнай Карэі і Вэнэсуэле.

Болтан займаў пасаду дарадцы прэзыдэнта з сакавіка мінулага году. Да яго на гэтай пасадзе працавалі генэрал Майкл Флін, звольнены праз скандал вакол перамоваў з амбасадарам Расеі.

Болтана называлі адным з пасьлядоўнікаў жорсткай палітыкі ЗША ў адносінах да Ірану, Паўночнай Карэі, Расеі і Вэнэсуэле.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG