Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кішынёве затрымалі кіраўніка «Sputnik Малдова»


Прэс-служба дзяржаўнага расейскага агенцтва Sputnik паведаміла пра затрыманьне кіраўніка інфармацыйнага агенцтва і радыё «Sputnik Малдова» Ўладзіміра Навасадзюка.

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на нацыянальны цэнтар барацьбы з карупцыяй Малдовы (НЦБК), Навасадзюк затрыманы праз абвінавачаньне ў дачыненьні да крадзяжу $1 мільярда з банкаўскай сыстэмы краіны. Ён дастаўлены ў НЦБК і дае паказаньні сьледчым.

Напярэдадні на 72 гадзіны былі затрыманыя дзьве дэпутаткі парлямэнту Малдовы ад фракцыі партыі «Шора» — Марына Таўбэр і Рэгіна Апосталава. Раней зь іх зьнялі дэпутацкую недатыкальнасьць.

У жніўні парлямэнт ужо зьняў дэпутацкую недатыкальнасьць зь прадпрымальніка Ілана Шора, ён аб’яўлены ў міжнародны вышук. Шор быў мэрам гораду Аргееў, старшынём рады дырэктараў Bаncа de Economii і адным з асноўных акцыянэраў гэтага банку і двух іншых — Banca Sociala і Unibank.

Апосталава і Таўбэр былі акцыянэркамі гэтых банкаў і ўваходзілі ў найбліжэйшае атачэньне Шора. Яны сталі дэпутаткамі па сьпісах створанай ім партыі ў лютым 2019 году.

У 2014 годзе з трох банкаў было незаконна выведзена за мяжу каля 1 мільярда даляраў, што складала больш за 20% ВУП Малдовы. У чэрвені 2017 году Шор быў асуджаны на 7,5 года турэмнага зьняволеньня, але ён дагэтуль застаецца на волі, бо рашэньне суду набывае моц пасьля разгляду ў Апэляцыйнай палаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG