Чэскія кінэматаграфісты абвясьцілі 21 жніўня днём пачатку «ланцуговай» галадоўкі ў падтрымку ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які адбывае 20-гадовы тэрмін у расейскай турме.
Пантыфік назваў «зьверствамі» спакушэньне малалетніх.
Партал Kyky.org выдаліў навіну аб будоўлі стадыёну ФК Смалявічы пасьля ліста Міністэрства інфармацыі. Прычынай стала цытата прэс-сакратара клюбу Аляксея Казыры, якая складалася з мацюкоў.
Асуджаны на сьмерць «чорны рыэлтар» Ігар Гершанкоў, які амаль два месяцы пратэставаў у сьледчым ізалятары № 1 у Менску супраць цэнзуры ягонай перапіскі, спыніў галадоўку.
У Санкт-Пецярбургу сьледзтва папрасіла суд накіраваць на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне Эдуарда Нікіціна, які абвінавачваецца ў экстрэмізьме за публікацыі ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте.
Міліцыянты агучылі сваю вэрсію затрыманьня менскай юрысткі.
Менскі гарадзкі суд 20 жніўня пакінуў у сіле рашэньне суду Першамайскага раёна сталіцы — прыватную скаргу бацькоў беларускамоўных дзетак на Ўпраўленьне адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёну ня будуць разглядаць у адкрытым судовым паседжаньні.
95-гадовая Зінаіда Пашкевіч, дачка стваральніцы арнамэнту на дзяржаўным сьцягу, упершыню трапіла на Кабыляцкую гару — месца сталінскіх расстрэлаў пад Воршай. Летась сваякі даведаліся, што недзе тут у 1937-м быў забіты і яе бацька.
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у траўні 2018 году мэдыянны заробак у Беларусі склаў 709,3 рубля. У тым жа месяцы сярэдні заробак склаў аж 943,9 рубля.
«Можна заплюшчыць вочы і зрабіць выгляд, што нічога не адбылося», — з такімі словамі зьвярталася 22 жніўня 1991 году рэдакцыя газэты «Могилев Times» да чытача ў спэцвыпуску, цалкам прысьвечаным падзеі, якая пазьней была названая жнівеньскім путчам.
Перапісьнікам спатрэбіцца 2 тысячы пляншэтаў. Канчатковага рашэньня, як будуць сфармуляваныя ў перапісным лісьце пытаньні мовы і нацыянальнасьці, пакуль няма.
«На дадзены момант асноўныя патрэбы па канфіскаванай тэхніцы закрытыя, але па-ранейшаму застаецца адкрытым пытаньне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа»
Негераічныя ўспаміны. Так назваў блог пра свой удзел у савецкім уварваньні ў ЧССР у 1968 годзе старшыня Севастопальскага таварыства беларусаў Валер Барташ.
Мастацтва адпачынку: адказы і парады.
«Мы стаялі ня ведаю колькі, папрасіла прысесьці, кажуць „не, вы будзеце стаяць“. Прысела, з-пад мяне выцягнулі крэсла, я ўпала на падлогу, ударылася… Хапалі так, што ў мяне драпіны і сінякі засталіся».
Гарадзкія ўлады Парыжу ўсталявалі на вуліцах новыя пісуары, сумешчаныя з вазонамі для вырошчваньня кветак.
У падмаскоўнай Балашысе у суботу пакончыў з сабой 18-гадовы Раман Шынгаркін — сын былога дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі Максіма Шынгаркіна.
Нэанацысты адмовіліся ў суботу, 18 жніўня, ад заплянаванага маршу ў адміністрацыйнай акрузе Бэрліну — Шпандаў — у памяць пра паплечніка Адольфа Гітлера, Рудольфа Геса. Пра гэта паведаміла нямецкае выданьне Spiegel Online са спасылкай на паліцыю.
Больш за два з паловай месяцы абаронцы Курапатаў пікетуюць рэстаран «Поедем поедим» ля месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты.
Міністэрства ўнутраных спраў Сэрбіі закрыла лягер для падлеткаў і моладзі, у якім выкладчыкамі і інструктарамі былі сэрбскія і расейскія вэтэраны войнаў.
«Прызначэньне Сяргея Румаса кіраўніком ураду я ўспрымаю хутчэй станоўча, і нават са стрыманым аптымізмам», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
«Сродкаў на пракорм гіганцкіх стратных прамысловых пражэктаў больш няма. Рынкавы блёк ураду ўзмацніўся». Так пра прызначэньне Румаса прэм’ерам і канец эпохі Сямашкі напісаў у Фэйсбуку сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін у суботу наведаў вясельле міністаркі замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль. Самалёт Пуціна прызямліўся ў горадзе Грац, адкуль картэж прэзыдэнта Расеі адправіўся ў загарадны рэстаран, дзе праходзіла ўрачыстасьць. Пуцін уручыў нявесьце букет кветак.
Малаверагодна, што ў аснове зьмены кіраўніцтва ўраду Беларусі ляжаць эканамічныя чыньнікі.
Новы прэм’ер Сяргей Румас — адносна вядомы дзяяч, ён быў віцэ-прэм’ерам. А вось ягоныя намесьнікі менш вядомыя ў беларускай публічнай прасторы. Самае важнае, што трэба ведаць пра новых віцэ-прэм’ераў Беларусі.
Памёр былы Генэральны сакратар ААН, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Кофі Анан. Як паведамілі ў Фондзе Кофі Анана, ён памёр у Швайцарыі раніцай 18 жніўня пасьля хваробы. Яму было 80 гадоў.
Яшчэ нядаўна толькі 0,5% зваротаў было на беларускай, а летась ужо амаль 2%. Чаму зьмяніліся лічбы, чаму ўсё роўна так мала і ці ёсьць моўная «Вяйшнорыя»?
На працягу многіх гадоў Алёна Селях штодзень робіць гарбату на зёлках. З усяго, што расьце ў садзе і падрыхтавана прыродай. Залежная ад настрою, яе гарбата ніколі не паўтараецца, але заўсёды смачная — і гаспадарам, і шматлікім гасьцям яе дому.
Мастацтва адпачынку. Адказы і парады.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які дзевяноста шосты дзень галадае ў расейскай калёніі, «больш ня верыць» у тое, што вызваленьне набліжаецца, заявіла ў камэнтары агенцтву AFP стрыечная сястра Сянцова Натальля Каплан.
На пачатку верасьня абаронцы Курапатаў прэзэнтуюць адмысловы сайт, дзе будуць выкладзеныя ўсе матэрыялы наконт байкоту рэстарану «Поедем поедим». У першай дэкадзе верасьня плянуецца мітынг у Курапатах.
Паводле паказаньняў салдат, агучаных у Менскім абласным судзе на працэсе па факце гібелі салдата Аляксандра Коржыча, загінулы салдат усяго за тыдзень з жыцьцярадаснага і камунікабэльнага ператварыўся ў замкнёнага і дэпрэсіўнага.
У Лоеве ўлады забралі ў бацькоў 3-месячнага першынца. Прычына — беднасьць бацькоў. Іх сын Максім нарадзіўся з парокам сэрца. У бацькоўскім доме ён ня быў ніводнага разу. Спачатку — бясконцыя бальніцы. Цяпер 3-месячнае дзіця забралі органы апекі.
Якія асноўныя міты пра вакцынацыю? Чым адрозьніваюцца цэльнаклетачная і ацэлюлярная вакцына? Якія прышчэпкі варта зрабіць абавязковымі, а якія можна праігнараваць? Разьбіраемся з пэдыятаркай, лекаркай мэдычнага цэнтру «Ладэ» Марыяй Дугмоніч.
Вулічныя пратэсты, затрыманьні, разгон намётавага мястэчка пасьля выбараў-2006 і шматлікія пагрозы выключэньня з унівэрсытэту — былая актывістка «Маладога фронту» Маўлюда (Людвіся) Атакулава распавядае пра змагарнае мінулае і айцішнае сёньня.
Памятаеце маладую манашку, якая так весела сьпявала песьню Лявона Вольскага на відэа ў сацсетках? Мы пагаварылі зь ёю пра тое, як маладыя беларусы вырашаюць аддаць сваё жыцьцё Богу.
У 1993 годзе віцебскія ўлады паабяцалі ўшанаваць памяць закатаваных вязьняў Віцебскага гета. Напамінам пра няспраўджанае абяцаньне дагэтуль застаецца сымбалічны камень каля былога раённага Дома культуры. А практычна гатовы памятны знак так і ляжаў бы на складзе, каб пра яго не нагадаў аўтар — скульптар Іван Казак.
Алена Мельнікава была асуджаная да 13 гадоў пазбаўленьня волі агульнага рэжыму за атрыманьне хабараў на пасадзе судзьдзі Менскага эканамічнага суду. Сваю віну на судзе Мельнікава цалкам не прызнала
Жыхарка Лоева Алеся Фаміных нарадзіла першынца ў 34 гады. Цяжарнасьць і роды былі складаныя. Максім нарадзіўся з парокам сэрца. У бацькоўскім доме ён ня быў ніводнага разу. Спачатку — бясконцыя бальніцы. Цяпер 3-месячнае дзіця забрала дзяржава. Прычына — беднасьць бацькоў.
Асуджаны на сьмерць «чорны рыэлтар» Ігар Гершанкоў амаль два месяцы трымае галадоўку ў сьледчым ізалятары № 1 у Менску. Факт галадоўкі пацьвердзіў у адказе маці асуджанага начальнік турмы Андрэй Цэдрык.
У ЗША ва ўзросьце 76 гадоў памерла сьпявачка Арэта Франклін, паведамляе Associated Press са спасылкай на заяву яе сям'і.
Пасьля 10-суткавага арышту на волю выйшаў сустаршыня БХД Павал Севярынец, якога пакаралі за акцыі ў абарону Курапатаў.
Украінскія пракуроры папрасілі раённы суд Кіеву прысудзіць экс-прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу 15 гадоў турмы паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе.
Родам зь Віцебску, раней ужо быў асуджаны ў Беларусі, мае дзіця 2009 году нараджэньня. Ня выключана, што беларускія ўлады паспрыялі арышту.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя чарговым разносам, які Аляксандар Лукашэнка зрабіў сваім чыноўнікам.
На пытаньне, чаму такой праблемы не існуе ў іншых краінах Эўропы, адказалі, што ў пераважнай большасьці краін Эўропы наогул не існуе сыстэмы цэнтралізаванага ацяпленьня.
Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам праходзіць 16 жніўня на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
«Гаворка тут ідзе ўжо ня проста аб атрыманьні праглядаў ад чужога кантэнту, але і „вызваленьні“ рук для інтэрвію, расьсьледаваньняў і іншых смажаных фарматаў». Праз гэта «у многіх электронных рэдакцыяў адсутнічае апэратыўная журналістыка як такая».
Загрузіць яшчэ