Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія кінэматаграфісты 21 жніўня пачынаюць акцыю ў падтрымку Сянцова


Фрагмэнт партрэту Алега Сянцова створаны з імёнаў украінскіх палітвязьняў у Расеі. Праца мастака Андрэя Ярмоленкі

Чэскія кінэматаграфісты абвясьцілі 21 жніўня днём пачатку «ланцуговай» галадоўкі ў падтрымку ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які адбывае 20-гадовы тэрмін у расейскай турме.

Агенцтву ЧТК пра гэта паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі, дакумэнталіст Віт Янэчэк з чэскай Асацыяцыі рэжысёраў, сцэнарыстаў і драматургаў (ARAS). З 14 траўня Алег Сянцоў праводзіць бестэрміновую галадоўку пратэсту, патрабуючы вызваліць з расейскіх турмаў 64 украінскіх палітвязьняў.

Як паведамляе расейская служба Радыё Прага, чэскія кінэматаграфісты раней зьвярталіся да дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту Чэхіі і да сэнатараў з заклікам выступіць у падтрымку Сянцова і накіраваць свой пратэст прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну і прэм’ер-міністру Дзьмітрыю Мядзьведзеву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG