Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета Міхала Сьцепанюка: «Паспрабаваць адключыцца ад усіх фэйсбукаў»


Міхал Сьцепанюк
Міхал Сьцепанюк

Мастацтва адпачынку. Адказы і парады.

Міхал Сьцепанюк паводле адукацыі сацыёляг і ібэрыст. Працуе на Польскім Радыё ў Беластоку, рыхтуе перадачы «Пад знакам Пагоні». Настаўнік гішпанскай мовы, якую любіць ня менш, чым беларускую.

Як вы праводзіце гэтае лета?

Міхал Сьцепанюк з жонкай Юлітай.
Міхал Сьцепанюк з жонкай Юлітай.

Як звычайна, першая палова лета ў мяне працавітая: абслугоўваю ўсе магчымыя беларускія фэстывалі, фэсты, сустрэчы, канцэрты. Традыцыйна ўжо адпачываем з жонкай у жніўні. Сёлета едзем у Вугоршчыну і Харватыю. 90 адсоткаў часу — наведваем, аглядаем, ямо і пазнаем мясцовую гісторыю і культуру. 10 адсоткаў — адпачываем на пляжы.

Які ваш найлепшы летні ўспамін зь дзяцінства?

Адпачынак з бацькамі на Мазурскіх азёрах. Меў тады, бадай, 8 гадоў і ўпершыню выехаў далей чым 50 кілямэтраў ад роднага Бельску.

Што вы заўсёды бераце з сабой?

Добрую кніжку (найлепш 2-3) і добрую музыку, калі едзем на ўласнай машыне.

Чаму каштоўнаму вы навучыліся?

Што на сьвеце намнога больш добрых людзей, чым дрэнных. І яны заўсёды гатовыя дапамагчы, калі бачаць, што табе гэта патрэбна, нават калі іх ня просіш.

Якую музыку вы слухаеце, якія кнігі чытаеце?

Кнігі, якія забіраю на вакацыі — гэта нешта лёгкае і прыемнае, напрыклад fantasy. Ды яшчэ нешта карыснае — рэпартажы або лаціна-амэрыканская ды гішпанская літаратура. Найлепш, каб было адно і другое, тады ў залежнасьці ад настрою чытаю тое, што ў дадзены момант мне больш даспадобы. Музыка — разнастайная. Шмат беларускага року.

Ці адключаеце вы тэлефон і інтэрнэт у адпачынку?

Кожны год імкнуся гэта зрабіць, але ніколі яшчэ мне не ўдалося.

Што вы дазваляеце сабе толькі ў адпачынку?

Даўжэй спаць.

Ваша парада на адпачынак

Сьцепанюк з жонкай Юлітай.
Сьцепанюк з жонкай Юлітай.

Паспрабаваць поўнасьцю адключыцца ад штодзённай мітусьні. Ад усіх фэйсбукаў, стужак навін, мэсэнджэраў, і проста карыстацца дадзеным нам часам так, каб засталося як найбольш пазытыўных успамінаў і добрай энэргіі.

Лета Сьвятланы Алексіевіч: «Абажаю жыць у сябе за горадам»

Лета Альгерда Бахарэвіча: «Вандроўкі робяць нас свабоднымі. Bu samoje!»

Лета Алеся Дзянісава: «Dzieciuki запісваюць новы альбом»

Лета Ганны Кандрацюк: «У падарожжа бяру малітоўнік і мапу»

Лета Тацяны Караткевіч: «За дзень накручваю на ровары ад 20 да 50 кілямэтраў»

Лета Кацярыны Сумаравай: «Не ўяўляю адпачынак без этудніка і палотнішчаў»

Лета Джона Пазьняка: «Навучыўся пакаваць у валізку ня больш за 8 кг»

Лета Вальжыны Морт: «Які ў сыцылійскіх бюракратаў прыгожы почырк!»

Лета Юрыя Зісера: «Алексіевіч можна бясконца чытаць і перачытваць»

Лета Анатоля Лябедзькі: «Застаюцца ўспаміны, хто клайпэдзкі дурань, хто палангаўскі»

Лета Аляксандра Класкоўскага: «Зноў круцім пэдалі»

Лета Аляксандра Мілінкевіча: «У Берштах інтэрнэт хутчэйшы, чым у Варшаўскім ўнівэрсытэце»

Лета Аляксея Хацкевіча: «Мне дастаткова спальніка і банкаўскай карткі»

Лета Міхаэля Сэндэра: «Кароткі адпачынак — не адпачынак, а стрэс»

Лета Сяргея Далідовіча: «Пакінуўшы спорт, трэную дачок»

Лета Барыса Штэрна: «Я б параіў падарожнікам Лёндан»

Лета Меліты Станюты: «Бяз кнігі за мяжой — як бяз пашпарта»

Лета Паўліны Цімохінай: «Дазвольце сабе рабіць тое, што хочаце»

Лета Анастасіі Царук: «Раніцай бегаю ад 5 да 9 кілямэтраў»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG