Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета Барыса Штэрна: «Я б параіў падарожнікам Лёндан»


Барыс Штэрн. Фота Эрнэста Аранава

Мастацтва адпачынку: адказы і парады.

Барыс Штэрн — журналіст, літаратар і музыка. Нарадзіўся ў Менску ў 1971 годзе. Быў голасам «Радыё Бі-Эй», адным з заснавальнікаў Першага музычнага тэлеканалу. Супрацоўнічаў з рознымі выданьнямі на тэрыторыі СНД, Эўропы і ЗША. Жыве ў Ізраілі з 2003 году. Зь лістапада 2006-га працуе на 9-м канале Ізраільскай тэлевізіі.

Як вы праводзіце гэтае лета?

Апошнія некалькі гадоў мы стараемся адпачываць сям’ёй. Пакуль атрымліваецца гэта зрабіць толькі ў Ізраілі. Уласна гэта і ёсьць «правесьці лета». Сёлета мы ўсе сям’ёй езьдзілі ў Эйлят. Гэта было здорава.

Які ваш найлепшы летні ўспамін зь дзяцінства?

Галоўны летні ўспамін дзяцінства — гэта пах Ялты і Масандры. І яшчэ канатная дарога ў Ялце. Мы часта езьдзілі туды з бацькамі. Мы наогул шмат падарожнічалі. Мне падабалася езьдзіць з бацькамі ў адпачынак на цэлы месяц. І Ялта — гэта сымбаль тых адпачынкаў.

Што вы заўсёды бераце з сабой?

Няма асаблівых пераваг або нейкіх знакаў з разраду «вось гэта павінна быць абавязкова». Але ў мяне заўсёды ў кішэні ёсьць дзіўныя рэчы. Цяпер у ёй ляжаць тры шкляныя шарыкі, шайба, маленькі падшыпнік і заколка для кіпы. Нешта дзіўнае ў маім турыстычным наборы заўсёды ёсьць.

Чаму каштоўнаму вы навучыліся?

Адна мая вандроўка ў Кіеў пераканала мяне, што ўсё ў жыцьці мае значэньне і не бывае выпадковых падзей або сустрэч.

Якую музыку вы слухаеце, якія кнігі чытаеце?

Музыка вельмі важная ў машыне. У мінулую паездку на Галяны нашым сямейным гітом стала кампазыцыі гурту «Серебряная свадьба». Дзеці сьпяваюць іх песні. Плюс у вандроўках заўсёды слухаем J: Mors, сьпяваем песьню пра Мамонава, плюс БГ і яшчэ шмат чаго. Але Бень і Пугач — фаварыты. Кнігі ў падарожжах я не чытаю. Гэта складана.

Ці адключаеце вы тэлефон і інтэрнэт у адпачынку?

У Чырвоным моры.
У Чырвоным моры.

Тэлефон і інтэрнэт у падарожжах выкарыстоўваюцца, вядома, менш. Але сёньня тэлефон — гэта навігатар і крыніца інфармацыі. Адмовіцца ад яго нельга. Плюс доступ у сацсетку ёсьць заўсёды. Проста, калі ты ў адпачынку, у іх ня хочацца «завісаць».

Ваша парада на адпачынак

Барыс Штэрн у Лёндане, фота Макс Лур'е.
Барыс Штэрн у Лёндане, фота Макс Лур'е.

Я б параіў падарожнікам Лёндан. На мой погляд, гэта тое мейсца, дзе павінен пабываць кожны. І нават у ім ты пачынаеш разумець, чаму гэты горад такі значны для культуры ўсяго сьвету.

Лета Меліты Станюты: «Бяз кнігі за мяжой — як бяз пашпарта»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG