Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета Міхаэля Сэндэра: «Кароткі адпачынак — не адпачынак, а стрэс»


Мастацтва адпачынку: адказы і парады.

Міхаэль Сэндэр генэральны дырэктар швэдзкай кампаніі Comprado. Беларускі топ-мэнэджэр, кіраваў папулярнай дошкай аб’яваў «Куфар»​. Блогер і мэдыяэкспэрт. У мінулым музыка, палітык, грамадзкі дзеяч. Жыве ў Стакгольме.

Як вы праводзіце гэтае лета?

Падчас прэзэнтацыі новага візуальнага профілю "Куфару", 2016 год
Падчас прэзэнтацыі новага візуальнага профілю "Куфару", 2016 год

Гэтым летам я шмат працаваў, бо толькі нядаўна ўвязаўся ў новы стартап і было зусім не да адпачынку. Але як толькі пайшоў у адпачынак, першым чынам паляцеў у Менск. Настальгія. Рэшткі адпачынку правяду ў Стакгольме і навакольным архіпэлягу, дзе ўжо два месяцы назіраецца рэкордная сьпякота.

Які ваш найлепшы летні ўспамін зь дзяцінства?

Пасьля пераезду ў Стакгольм, 1997 год
Пасьля пераезду ў Стакгольм, 1997 год

Аквапарк Onda Blu у Італіі. У «шэрыя часы» Беларусі 1990-х гэта падавалася проста раем.

Што вы заўсёды бераце з сабой?

У мяне ёсьць гатовы набор для вандровак, які проста трэба кінуць у валізку. Там ёсьць усё. Але самае галоўнае — берушы, iPad і нажніцы для пазногцяў.

Чаму каштоўнаму вы навучыліся?

У ЗША.
У ЗША.

Кароткі адпачынак — не адпачынак, а стрэс.

Якую музыку вы слухаеце, якія кнігі чытаеце?

Люблю спакойную музыку. Зараз збольшага гучыць Schiller. Кнігі чытаю, у асноўным, на пляжы. Люблю літаратурную клясыку і якасную навуковую фантастыку кшталту твораў Артура С. Кларка.

Ці адключаеце вы тэлефон і інтэрнэт у адпачынку?

Нявеста Эмэлі, былая прафэсійная футбалістка.
Нявеста Эмэлі, былая прафэсійная футбалістка.

Я вяду пару буйных паблікаў у «Твітэры» і «Фэйсбуку», таму на доўгі час адключацца не атрымліваецца. Але як мінімум 1-2 дні бяз інтэрнэту мы з маёй нявестай сабе дазваляем час ад часу.

Што вы дазваляеце сабе толькі ў адпачынку?

Па шчырасьці, нічога. Я спрабую трымаць максымальна магчымую высокую якасьць жыцьця круглы год, інакш атрымліваецца не жыцьцё, а чаканьне.

Ваша парада на адпачынак

Міхаэль Сэндэр з маці ў Нігерыі. Архіўнае фота. 1983 год.
Міхаэль Сэндэр з маці ў Нігерыі. Архіўнае фота. 1983 год.

Не плянуйце яго занадта. Усё роўна ўсё атрымаецца ня так, як думалі, а час і энэргію страціце, ды яшчэ будзеце пакутаваць і абурацца, што ўсё ня так. Будзьце спантаннымі!

Лета Сяргея Далідовіча: «Пакінуўшы спорт, трэную дачок»

Лета Барыса Штэрна: «Я б параіў падарожнікам Лёндан»

Лета Меліты Станюты: «Бяз кнігі за мяжой — як бяз пашпарта»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG