Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які дзевяноста шосты дзень галадае ў расейскай калёніі, «больш ня верыць» у тое, што вызваленьне набліжаецца, заявіла ў камэнтары агенцтву AFP стрыечная сястра Сянцова Натальля Каплан.
На пачатку верасьня абаронцы Курапатаў прэзэнтуюць адмысловы сайт, дзе будуць выкладзеныя ўсе матэрыялы наконт байкоту рэстарану «Поедем поедим». У першай дэкадзе верасьня плянуецца мітынг у Курапатах.
Паводле паказаньняў салдат, агучаных у Менскім абласным судзе на працэсе па факце гібелі салдата Аляксандра Коржыча, загінулы салдат усяго за тыдзень з жыцьцярадаснага і камунікабэльнага ператварыўся ў замкнёнага і дэпрэсіўнага.
У Лоеве ўлады забралі ў бацькоў 3-месячнага першынца. Прычына — беднасьць бацькоў. Іх сын Максім нарадзіўся з парокам сэрца. У бацькоўскім доме ён ня быў ніводнага разу. Спачатку — бясконцыя бальніцы. Цяпер 3-месячнае дзіця забралі органы апекі.
Якія асноўныя міты пра вакцынацыю? Чым адрозьніваюцца цэльнаклетачная і ацэлюлярная вакцына? Якія прышчэпкі варта зрабіць абавязковымі, а якія можна праігнараваць? Разьбіраемся з пэдыятаркай, лекаркай мэдычнага цэнтру «Ладэ» Марыяй Дугмоніч.
Вулічныя пратэсты, затрыманьні, разгон намётавага мястэчка пасьля выбараў-2006 і шматлікія пагрозы выключэньня з унівэрсытэту — былая актывістка «Маладога фронту» Маўлюда (Людвіся) Атакулава распавядае пра змагарнае мінулае і айцішнае сёньня.
Памятаеце маладую манашку, якая так весела сьпявала песьню Лявона Вольскага на відэа ў сацсетках? Мы пагаварылі зь ёю пра тое, як маладыя беларусы вырашаюць аддаць сваё жыцьцё Богу.
Мастацтва адпачынку: адказы і парады.
У 1993 годзе віцебскія ўлады паабяцалі ўшанаваць памяць закатаваных вязьняў Віцебскага гета. Напамінам пра няспраўджанае абяцаньне дагэтуль застаецца сымбалічны камень каля былога раённага Дома культуры. А практычна гатовы памятны знак так і ляжаў бы на складзе, каб пра яго не нагадаў аўтар — скульптар Іван Казак.
Алена Мельнікава была асуджаная да 13 гадоў пазбаўленьня волі агульнага рэжыму за атрыманьне хабараў на пасадзе судзьдзі Менскага эканамічнага суду. Сваю віну на судзе Мельнікава цалкам не прызнала
Жыхарка Лоева Алеся Фаміных нарадзіла першынца ў 34 гады. Цяжарнасьць і роды былі складаныя. Максім нарадзіўся з парокам сэрца. У бацькоўскім доме ён ня быў ніводнага разу. Спачатку — бясконцыя бальніцы. Цяпер 3-месячнае дзіця забрала дзяржава. Прычына — беднасьць бацькоў.
Асуджаны на сьмерць «чорны рыэлтар» Ігар Гершанкоў амаль два месяцы трымае галадоўку ў сьледчым ізалятары № 1 у Менску. Факт галадоўкі пацьвердзіў у адказе маці асуджанага начальнік турмы Андрэй Цэдрык.
У ЗША ва ўзросьце 76 гадоў памерла сьпявачка Арэта Франклін, паведамляе Associated Press са спасылкай на заяву яе сям'і.
Пасьля 10-суткавага арышту на волю выйшаў сустаршыня БХД Павал Севярынец, якога пакаралі за акцыі ў абарону Курапатаў.
Украінскія пракуроры папрасілі раённы суд Кіеву прысудзіць экс-прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу 15 гадоў турмы паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе.
Родам зь Віцебску, раней ужо быў асуджаны ў Беларусі, мае дзіця 2009 году нараджэньня. Ня выключана, што беларускія ўлады паспрыялі арышту.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя чарговым разносам, які Аляксандар Лукашэнка зрабіў сваім чыноўнікам.
На пытаньне, чаму такой праблемы не існуе ў іншых краінах Эўропы, адказалі, што ў пераважнай большасьці краін Эўропы наогул не існуе сыстэмы цэнтралізаванага ацяпленьня.
Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам праходзіць 16 жніўня на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
«Гаворка тут ідзе ўжо ня проста аб атрыманьні праглядаў ад чужога кантэнту, але і „вызваленьні“ рук для інтэрвію, расьсьледаваньняў і іншых смажаных фарматаў». Праз гэта «у многіх электронных рэдакцыяў адсутнічае апэратыўная журналістыка як такая».
Зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў ужо больш за 90 дзён трымае галадоўку ў расейскай калёніі.
Дзе той арган, які вывезьлі з Магілёва за савецкім часам у 1956 годзе, невядома.
Мастацтва адпачынку. Адказы і парады.
У 1947 годзе сям’я Атрашкевічаў, беларускіх эмігрантаў у Францыі, падзялілася: старэйшы сын Браніслаў застаўся давучвацца ў інстытуце ў Парыжы, а бацька Станіслаў Атрашкевіч з маці Аленай і малымі дочкамі Чаславай і Францішкай паехалі ў СССР, паслухаўшы савецкіх агітатараў.
15 жніўня ўрад краіны ўхваліў законапраект аб увядзеньні магчымасьці для ўказаньня «трэцяга полу» пры рэгістрацыі актаў аб нараджэньні
З сайту Аршанскага райвыканкаму зьнікла згадка пра Аляксандра Пазьняка, які займаў пасаду старшыні.
Расейскі Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы аб сэксуальным гвалце над выхаванцамі гарадзкога цэнтра для дзяцей-сірот.
Кіраўнік МЗС Аўстрыі Карын Кнайсьль выходзіць замуж за Вольфганга Майлінгера, фінансіста і прадпрымальніка.
Сьвятары Рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) у амэрыканскім штаце Пэнсыльванія больш за 70 гадоў гвалтавалі дзяцей, ахвярамі сталі больш за тысячу чалавек.
«На жаль, выглядае, што ў нас няма дамовы зь БелТА»
15 жніўня ў Ганцавіцкім раёне пахавалі двухмесячнага Кірыла Рабцэвіча, які памёр пасьля прышчэпкі. Яшчэ адна маленькая дзяўчынка Ўльляна Сукач цяпер у Баранавіцкім шпіталі. Бацькі немаўлятак у разгубленасьці, многія адмаўляюцца ад прышчэпак.
На 91-м годзе жыцьця памёр Хведар Нюнька, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Літве.
Блогер Андрэй Павук зьвярнуўся ў суд са скаргай на раённых чыноўнікаў — яго не пускаюць на паседжаньні райвыканкаму і райсавету. На паседжаньні 14 жніўня Павук апублікаваў у фэйсбуку фота аркуша з тэкстам, падобным па зьмесьце да гатовага судовага рашэньня. Пасьля гэтага судзьдзя ўзяў самаадвод.
Яшчэ тысячу рублёў ён хоча атрымаць ад аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына. Такія патрабаваньні выстаўленыя ў пазове аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі, які Ізраілевіч падаў у суд Савецкага раёну Менску, паведамляе выданьне «Новы час».
Саслужыўцы загінулага салдата расказваюць пра дзедаўшчыну і ня вераць, што ён мог скончыць жыцьцё самагубствам. Свабода сабрала асноўныя факты, якія былі агучаныя за першы тыдзень разгляду справы.
Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам пройдзе 16 жніўня на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.
На судовым паседжаньні 15 жніўня ў крымінальнай справе лідэраў прафсаюзу РЭП пракурор зачытаў зьмест тэлефонных размоваў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка з супрацоўнікамі прафсаюзу і сьведкамі.
У 2019 годзе цэнтралізаванае тэставаньне можа прайсьці па-новаму. І гэта зробіць вынікі іспытаў больш празрыстымі, лічыць першы намесьнік дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Натальля Вайцяховіч.
«На месцы Паўла патэнцыйна можа апынуцца любы з нас. Расейцы вядуць вайну супраць нас. Мы ўсе для іх патэнцыйныя тэрарысты. З той простай прычыны, што мы ўкраінцы».
У ЗША жанчына-трансгендэр упершыню вылучана прэтэндэнтам на пасаду губэрнатара ад адной з найбуйнейшых партый. Дэмакратычная партыя ў штаце Вэрмонт падтрымала кандыдатуру Крысьцін Холкуіст. На праймэрыз ёй удалося абысьці трох сваіх апанэнтаў, сярод якіх быў 14-гадовы падлетак. Палітык, якую да зьмены полу звалі Дэвід Холкуіст, сваё вылучэньне назвала «гістарычным».
У Брытаніі высьветлілі асобу кіроўцы, які напярэдадні зьдзейсьніў наезд на пешаходаў ля будынку парлямэнту ў Лёндане. Гэта 29-гадовы грамадзянін Брытаніі суданскага паходжаньня Саліх Хатэр — паведамляе BBC са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.
У Крамлі лічаць, што гаварыць аб адмове памілаваць Алега Сянцова некарэктна, бо сам украінскі рэжысёр такога прашэньня не падаваў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, зноў спаслаўшыся на расейскае заканадаўства.
З Кіева ў Рыгу можна будзе даехаць за 19 гадзінаў. Маршрут «чатырох сталіцаў» могуць падоўжыць да і Таліна.
Маленькая труна стаіць у хаце Рабцэвічаў у вёсцы Вялікія Круговічы. Сюды ідуць аднавяскоўцы са спачуваньнямі. «Сказалі, што ўсё, што мы маглі зрабіць, мы зрабілі... Гэта значыць, што нічога не маглі зрабіць — проста забілі дзіця»
Ствараліся «фэйкавыя» атрады, прапановы працы ігнараваліся, дзеці працавалі без дазволу бацькоў, без інструктажу і навучаньня, заробкі плацілі несвоечасова… Але падобна, за гэта нікога не пакараюць.
Падазраваныя, сьцьвярджае ён, «спрабуюць адмыць брудныя плямы на сваёй рэпутацыі», «занадта ганебныя прыёмы выкарыстоўваюцца».
«Яны могуць працаваць шараговымі лекарамі», піша КДБ. Лукашэнка 14 жніўня скрытыкаваў віцэ-прэм’ера Жарко (экс-кіраўніка Мінздароўя): «Чаму ў вас карупцыянэр на карупцыянэры сядзіць і карупцыянэрам паганяе, а тут вы не пасьпелі?»
Увечары 14 жніўня ў сваім доме ў Маскве памёр расейскі пісьменьнік Эдуард Усьпенскі. Апошнія 2 тыдні пісьменьнік не ўставаў з ложку па стане здароўя. Яму было 80 гадоў.
14 жніўня памёр народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка. Яму было 72 гады.
Загрузіць яшчэ