У Магілёве адкрыўся творчы цэнтар, у якім прадаюцца сувэніры, вырабленыя людзьмі з інваліднасьцю. Аналягаў яму ў Беларусі няма.
Рэспубліканская мастацка-экспэртная рада па манумэнтальным мастацтве на адмысловым паседжаньні 30 жніўня мелася ўхваліць эскіз памятнага знаку на месцы сталінскіх расстрэлаў у Курапатах пад Менскам.
Зянон Пазьняк, які адкрыў праўду пра масавыя расстрэлы ў Курапатах, зьвярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Міністэрства культуры на найлепшы праект помніка ва ўрочышчы.
Аляксандар Лукашэнка ўзгадніў праект павышэньня заробкаў асобным катэгорыям работнікаў адукацыі і аховы здароўя.
Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага апублікаваў дадзеныя аб фінансавай маёмасьці кіраўніка Пэнсійнага фонду Расеі Антона Драздова.
Аршанскі суд на паседжаньні 30 жніўня прызнаў экстрэмісцкім зьмест двух надпісаў з абрэвіятурамі на вопратцы футбольнага фаната. Міліцыянты заўважылі іх на шапцы і куртцы 19-гадовага Аляксея Сукорскага падчас матчу чэмпіянату Беларусі ў першай лізе паміж камандамі Воршы і Ліды 9 чэрвеня.
Чаму і ў каго выклікае засьцярогі распрацаваны МУС закон «Аб папярэджаньні гвалту ў сямʼі»? Ці можа зварот Каардынацыйнай Рады грамадзкіх прасямейных сілаў Беларусі да кіраўніка краіны паўплываць на прыняцьце альбо істотныя зьмены ў будучым законе? Якія галоўныя аргумэнты прыхільнікаў і праціўнікаў закону?
Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч, які судзіцца з газэтай «Новы час» і яе пазаштатным карэспандэнтам Дзянісам Івашыным, прапанаваў Свабодзе прысутнічаць на ягоных перамовах з прадстаўнікамі выданьня і журналістам па ўрэгуляваньні канфлікту.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
«Паклалі тварам у падлогу, накінулі кайданкі, АМАПавец сеў на шыю. Везьлі ў РАУС, паклаўшы на падлогу».
Летась беларускіх турыстаў у Кіеве стала ўдвая больш, многія зь іх спыняюцца ва ўкраінскай сталіцы па дарозе да мора. З пачатку 2018 году Кіеў наведалі 133 тысячы беларускіх турыстаў.
На думку віцебскіх актывістаў, гэта яшчэ раз сьведчыць пра імкненьне ўладаў «сьпісаць на вайну» сталінскія злачынствы. У прамове праваслаўнага сьвятара гучалі згадкі пра славу «загінулых воінаў» і «тых, хто каваў перамогу ў тыле».
Як паведамляюць расейскія мэдыя, пасьля анкалягічнай хваробы ў 80-гадовым узросьце памёр сьпявак, грамадзкі і палітычны дзяяч Ёсіф Кабзон.
«Умовы для мовы» распаўсюдзілаі заклік падпісаць шэраг зваротаў адносна выкарыстаньня ў таварах слова «бульбаш», якое лічаць абразьлівым для беларусаў.
Супраць берасьцейскага блогера праекту «Народны рэпартэр» Сяргея Пятрухіна заведзеная крымінальная справа за абразу міліцыянта.
Мэдыкі апасаюцца, што пасьля скандалу вакол паўднёвакарэйскай вакцыны «Эўпэнта» бацькі немаўлятак пачнуць адмаўляцца ад прышчэпак. Альтэрнатыва ёсьць. Цана пытаньня — крыху больш як 60 даляраў за адну прышчэпку.
Мастацтва адпачынку. Адказы і парады.
30 жніўня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень зьніклых. У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, штогод рэгіструюць некалькі соцень зьніклых бязь вестак. Некаторых знаходзяць, але значна больш прозьвішчаў папаўняюць сьпіс тых, каго сваякі і міліцыя будуць шукаць гадамі. Нярэдка — беспасьпяхова.
Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адказаў на зварот менчукоў, якія прасілі ўлады перайменаваць станцыю мэтро «Плошча Леніна» у «Плошчу Незалежнасьці». Адказ ведамства разьмешчаны на сайце petitions.by.
З 12.00 30 жніўня закрываецца рух усіх відаў транспарту па аўтамабільным мосьце цераз раку Сож, які знаходзіцца ў аварыйным стане, паведамляе БЕЛТА, цытуючы словы намесьніка дырэктара ў справах вытворчасьці «Гомельаўтадар» Дзяніса Ясько.
Былая жонка чэмпіёна сьвету 1986 году па футболе Дыега Марадоны — Кляўдыя Вільяфанье — абвінавачвае футбаліста ў гвалце і патрабуе кампэнсацыю 1 мільён даляраў.
Сяргея Сацука, аўтара артыкула на інтэрнэт-рэсурсе «Ежедневник» пра выкарыстаньне ў Беларусі незарэгістраванай карэйскай вакцыны «Эўпэнта», рэакцыя на ягоную публікацыю з боку чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя не задаволіла.
9-гадовага Ігаразь вёскі Ўза Буда-Кашалёўскага раёну вялікая дружная сям’я і асаблівы ўнутраны сьвет, які дарослыя называюць «аўтызм». У Менску для «маленькіх прынцаў» ствараюцца групы ў садках і школы з інклюзіўным асяродзьдзем. На вёсцы ж нават палячыць зубы — праблема.
Інтарэсы атэістаў у судзе прадстаўляў юрыст Майкл Ньюдоў, які ўжо зьвяртаўся ў суд з патрабаваньнем прыбраць фразу «Мы верым у Бога».
Прыкметаў цяжкіх захворваньняў, хібаў разьвіцьця або цялесных пашкоджаньняў ня выявілі. У заключэньні згадваецца вакцынацыя «Эўпэнтай» і ІПВ, але адзначаецца, што ўскладненьняў пасьля вакцынацыі не было, сьмерць наступіла не празь яе.
Ізраілевіч патрабуе ад незалежнага выданьня 40 тысяч рублёў за «маральную шкоду». Яшчэ тысячу рублёў ён хоча атрымаць ад журналіста Дзяніса Івашына, аўтара расьсьледаваньня пра незаконную забудову ў Курапатах.
29 жніўня ў судзе Савецкага раёну Менску пачынаецца працэс супраць газэты «Новы час».
150 краінаў сьвету маюць спэцыялізаванае заканадаўства пра гвалт у сямʼі. Беларусь ідзе да прыняцьця такога закону амаль 20 гадоў.
На гэтым тыдні Ўсекітайскі сход народных прадстаўнікоў прыступіў да абмеркаваньня праекту паправак да закону аб плянаваньні сям’і, паведамляе The Guardian са спасылкай на дзяржаўныя кітайскія СМІ.
«Вельмі спадзяюся на абмен», — сказаў карэспандэнтцы Свабоды беларускі «шпіён» Юры Палітыка, якога судзяць у Чарнігаве. Сёньня яму падоўжылі арышт на 2 месяцы.
Беларускі добраахвотнік з батальёну «Данбас» Ігар Кляўко, які абвінавачваецца ва Ўкраіне ў выкраданьні чалавека, наўмысным забойстве і бандытызьме, пасьля пераводу з Дніпроўскай псыхіятрычнай лякарні ў Марыюпальскі сьледчы ізалятар абвясьціў галадоўку. Такім чынам ён пратэстуе супраць парушэньня сваіх правоў.
Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса вылучыў на Нобэлеўскую прэмію міру кандыдатуру ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які больш за 100 дзён трымае галадоўку ў расейскай калёніі.
28 жніўня на працэсе па справе аб сьмерці салдата Аляксандра Коржыча ў якасьці сьведкі дапыталі былога камандзіра роты Паўла Сукавенку. Ён быў затрыманы летась у сярэдзіне кастрычніка і першапачаткова праходзіў па справе Коржыча ў якасьці абвінавачанага, аднак пазьней яго справу вывелі ў асобнае справаводзтва.
Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі Facebook абвясьціла, што заблякуе старонкі шэрагу высокапастаўленых вайсковых чыноўнікаў у М’янме.
Сэнатар Джон Маккейн перад сьмерцю напісаў ліст суайчыньнікам. Яго поўны тэкст 27 жніўня, на наступны дзень пасьля сьмерці сэнатара, зачытаў былы кіраўнік ягонай прэзыдэнцкай кампаніі Рык Дэйвіс.
Комплекс мусіць складацца з цэнтральнага будынку вышынёй у рэкордныя для Менску 185 мэтраў і пяці ніжэйшых спарудаў. «Вельмі спадзяюцца, што гэты амбіцыёзны праект не зазнаў значных зьменаў і ня спросьціцца да непазнавальнасьці»
Год таму парлямэнт Таджыкістану ўхваліў папраўкі да закону «Аб упарадкаваньні традыцыяў, урачыстасьцяў і абрадаў». Пэўныя абрады забаранілі, іншыя абмежавалі «сямейным колам». Забаранілі ў тым ліку рытуальныя забойствы жывёлы.
Большасьць едзе ў Расею. І едуць усё болей. У Беларусі ж працягваюць скарачацца працоўныя месцы, марудна растуць заробкі.
Мастацтва адпачынку: адказы і парады.
«Я адчуваю сябе дарослым чалавекам», — так кажа жыхарка Бабруйску Інга Татур пра тое, як зьмяніў яе жыцьцё электравазок. 49-гадовая жанчына мае хваробу цягліц і ня можа самастойна перасоўвацца. Дзевяць год таму вазок ёй падарылі беларускія блогеры.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі пакуль не камэнтуе разьвіцьцё сытуацыі з паўднёвакарэйскай вакцынай Eupenta, пасьля ўжываньня якой у Ганцавіцкім раёне памерла дзіця. Паводле расьсьледаваньня інтэрнэт-выданьня «Ежедневник», прэпарат ня быў зарэгістраваны ў Беларусі. Ці так гэта?
Хакерская група Fancy Bear з 2015 году спрабавала ўзламаць электронныя рэсурсы Канстантынопальскага патрыярха Варфаламея і іншых праваслаўных герархаў.
У Магілёве судзяць былога галоўнага архітэктара гораду Аляксандра Церашкова па абвінавачваньні ў службовай нядбайнасьці, якая празь неасьцярожнасьць прывяла да сьмерці двух непаўналетніх. На судзе службовец віны не прызнаў.
Апазыцыйныя актывісты Леанід Кулакоў і Майя Навумава аштрафаваныя на 40 базавых велічынь кожны (980 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць судовага рашэньня ў дачыненьні да лідэраў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Такое рашэньне 27 жніўня прыняў Маскоўскі раённы суду Менску, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала забараніць так званых «робатаў-забойцаў» — цалкам аўтаномныя сыстэмы ўзбраеньняў.
Журналістам Tut.by, БелаПАН і Deutsche Welle, якія праходзяць падазраванымі па "справе БелТА", часова забаранілі выяжджаць за межы Беларусі.
Мінздароўя адмовілася адказаць, ці ў Беларусі нейкая эпідэмія, ці сапраўды на беларускіх дзецях вядуцца таемныя выпрабаваньні лекаў. Выкарыстаньне незарэгістраванай вакцыны забароненае ў Беларусі у іншых выпадках.
УУС Берасьцейскага аблвыканкаму агучыла афіцыйную вэрсію канфлікту ў Пінску: нецьвярозы грамадзянін, раней суджаны, напаў на міліцыянта, яму пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Экспэрты ААН рэкамэндуюць перасьледаваць вайскоўваў Мʼянмы ў Міжнародным крымінальным судзе або аддаць іх пад трыбунал, забараніць пастаўкі ў Мʼянму зброі і накласьці санкцыі на кіраўнікоў гэтай краіны.
Загрузіць яшчэ