Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы вядоўца БТ паскардзіўся ў Міністэрства інфармацыі на Kyky.org


Партал Kyky.org выдаліў навіну аб будоўлі стадыёну ФК Смалявічы пасьля ліста Міністэрства інфармацыі. Прычынай стала цытата прэс-сакратара клюбу Аляксея Казыры, якая складалася з мацюкоў.

Пазыцыя міністэрства. Ведамства запатрабавала прывесьці публікацыю ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Закону аб СМІ, які забараняе лаянку. Пра выдаленьне матэрыялу не ішлося.

Пазыцыя Kyky.org. Нататка, на якую паскардзіліся ў міністэрства, сапраўды на траціну складалася з лаянкі, але яе зацэнзуравалі зорачкамі. З сайта навіну выдалілі (Google cache), у сацыяльных сетках выданьня згадку пра публікацыю пакінулі.

Error rendering VK.

Паскардзіўся н​а публікацыю Kyky.org намесьнік галоўнага рэдактара расейскага «Радио Комсомольская правда» Канстанцін Прыдыбайла, які раней працаваў у Белтэлерадыёкампаніі.

«Можна было паправіць тэкст, але яны так захацелі. Іх рашэньне», — пракамэнтаваў выдаленьне артыкула Прыдыбайла.

Галоўны рэдактар Kyky.org Анастасія Рагатко ў камэнтары Свабодзе сказала, што навіну выдалілі, бо:

  1. Незразумела, што канкрэтна не задавальняе чалавека, які зьвярнуўся ў Мінінфарм.
  2. У 2015 годзе Мінінфарм заблякаваў Kyky.org пасьля зваротаў грамадзян.

«У нас уся нелегальная лексыка была зацэнзураваная больш чым дастаткова. Калі яе вельмі шмат — гэта пытаньне да прэс-сакратара ФК, а не да нас. Калі цалкам прыбіраць цытату з навіны, яна будзе несьці нулявы сэнс. Да таго ж навіны жывуць, пакуль іх чытаюць, а тую навіну ўжо прачыталі ўсе ахвотныя», — сказала Рагатка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG