Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Заўтра павінны былі вызваліць». У калёніі памерла судзьдзя, засуджаная на 13 гадоў


Архіўнае фота. Алена Мельнікава і Юры Грушэцкі ў судзе. 17 траўня 2016 году
Архіўнае фота. Алена Мельнікава і Юры Грушэцкі ў судзе. 17 траўня 2016 году

Алена Мельнікава была асуджаная да 13 гадоў пазбаўленьня волі агульнага рэжыму за атрыманьне хабараў на пасадзе судзьдзі Менскага эканамічнага суду. Сваю віну на судзе Мельнікава цалкам не прызнала.

«Алена памерла сёньня ноччу ў калёніі. Заўтра яе павінны былі вызваліць, а спэцыяльная машына — адвезьці на лячэньне ў анкадыспансэр», — паведамляе TUT.BY са спасылкай знаёмага сям’і.

«У чэрвені пачала скардзіцца на болі ў жываце. Яна і так была далікатнай, а тут раптам рэзка схуднела, згарэла. Толькі ў жніўні дачка змагла дамагчыся яе абсьледаваньня, дыягнаставалі анкалягічнае захворваньне, 4-ю стадыю. Хутка сталі рыхтаваць дакумэнты на яе вызваленьне, хутка іх падпісалі, гэта значыць па паперах на сёньняшні дзень Алена ўжо ня лічыцца ў калёніі, хоць там знаходзілася да самай сьмерці. Заўтра яе павінны былі вызваліць, на гэты дзень была замоўленая адмысловая машына, якая б адвезла яе ў Менск у анкадыспансэр», — кажа знаёмы сям’і Алены Мельнікавай.

Увесну 2016 году Вярхоўны суд слухаў пачаў судовы працэс супраць сваіх былых калегаў. На лаве падсудных апынуліся судзьдзі Эканамічнага суду Менску Юры Грушэцкі і Алена Мельнікава.

Грушэцкі цалкам прызнаў сваю віну па ўсіх эпізодах, вярнуў у казну больш за 60 тысяч даляраў і супрацоўнічаў са сьледзтвам. Алена Мельнікава віны цалкам не прызнавала. Абвінавачаньне інкрымінавала ёй толькі два эпізоды атрыманьня хабару ў 5300 і 500 даляраў, але адвакаты даказвалі, што грошы ёй не перадаваліся. Суд, аднак, вырашыў, што і яна вінаватая.

4 ліпеня 2016 году суд вынес вырак па справе: Юры Грушэцкі атрымаў 11 год пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, Алена Мельнікава — 13 год з канфіскацыяй. Алена Мельнікава адбывала пакараньне ў Гомельскай жаночай калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG