Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла «каралева соўлу» Арэта Франклін


У ЗША ва ўзросьце 76 гадоў памерла сьпявачка Арэта Франклін, паведамляе Associated Press са спасылкай на заяву яе сям'і.

13 жніўня кінакрытык Роджэр Фрыдман абвясьціў, што сьпявачка знаходзіцца пры сьмерці. Паводле яго, 76-гадовая «каралева соўлу» сур'ёзна хворая, сямʼя сабралася каля яе ложка.

У 2010 годзе ў Франклін дыягнаставалі рак. Апошні выступ сьпявачкі адбыўся ў 2017 годзе.

У 2010 годзе часопіс Rolling Stone паставіў яе на першае месца сярод лепшых сьпевакоў усіх часоў. Яна апярэдзіла ў рэйтынгу Элвіса Прэсьлі, Джона Ленана і Боба Дылана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG