У Менску другі дзень ідзе фэстываль інтэлектуальнай літаратуры «Прадмова». Свабода сабрала сем выказваньняў удзельніц дыскусіі «Жаночая літаратура: зьмена парадыгмы».
Знаходка выпала з-пад берага Бярэзіны, калі вада спала. Археолягі пацьвердзілі: шалом сапраўдны.
Ганна Канапацкая патрабуе ад Міністэрства лясной гаспадаркі і Міністэрства культуры паказаць дакумэнты, якія пацьвярджаюць законнасьць работ у Курапатах, паведамляе БелаПАН.
Падзеі ў Курапатах спарадзілі хвалю абурэньня ў сацыяльных сетках. Многія вядомыя людзі выказаліся пра іх, а паэты напісалі новыя вершы.
Рэчыцкі раённы савет дэпутатаў афіцыйна перайменаваў вуліцу і завулак, якія раней насілі імя славутага паэта Адама Міцкевіча, у вуліцу і завулак Яўгена Міцкевіча — савецкага вайсковага дзеяча.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра Курапаты, знаходзячыся ў Беластоку на рэабілітацыі пасьля апэрацыі. Ён заклікаў спыніць знос крыжоў і распачаць дыялёг з грамадзтвам.
Кіеўская гарадзкая рада падтрымала перайменаваньне вуліцы Івана Кудры ў цэнтры гораду на вуліцу Джона Маккейна. Адпаведнае рашэньне сталічныя дэпутаты прынялі на пасяджэньні ў чацьвер. Пра гэта паведамляе сайт рады.
Кінарэжысэр Георгій Данэлія памёр у Маскве на 89-м годзе жыцьця.
«Как у старыя добрыя ўрэмена». Музыка і мастак Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку паставіў карцінку з нагоды дзеяньняў улады ў Курапатах.
Як ствараўся народны мэмарыял ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.
Актывіст Зьміцер Дашкевіч налічыў каля 70 крыжоў, якія бульдозэрамі зьнесьлі ў Курапатах 4 красавіка.
Сяргей Аганаў, які ўзначальваў калектыў аўтараў помніка ў месцы масавых расстрэлаў, лічыць, што народны мэмарыял для Курапатаў — асаблівы мастацкі вобраз, які трэба захаваць.
Калі інвэстар хоча будаваць нешта ў Менску, то ідзе з эскізам не да галоўнага архітэктара гораду, а «наверх», і, калі там пагаджаюцца, галоўны архітэктар ня можа пярэчыць наймальніку.
Чыноўнікі ў адказе спаслаліся на вынікі онлайн-галасаваньня на сайце дзяржаўнай газэты «Слонімскі весьнік».
Тры кнігі, якія выйшлі нядаўна ў выдавецтве Цэнтральнаэўрапейскага ўнівэрсытэту ў Будапэшце, закранаюць Беларусь у шырэйшым палітычным кантэксьце — посткамуністычным, эўразійска-расейскім і ўкраінскім.
26 сакавіка ўручылі літаратурныя прэміі «Дэбют» за 2019 год. За прозу прыз атрымала Дар’я Трайдэн з кнігай «Крыштальная ноч».
Выданьне стала вынікам працы беларуска-чэскай каманды і сымбалічным вяртаньнем Геніюшаў у любімы горад. Сустрэча сабрала таксама нашчадкаў беларускай эміграцыі.
У Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі праходзіць выстава народнага мастака Васіля Шаранговіча, прымеркаваная да 80-годзьдзя майстра.
Сусьветны бэстсэлер «Гары Потэр» выйдзе па-беларуску. Пра гэта паведамляцца ў Фэйсбук-акаўнце выдавецтва «Янушкевіч».
Часам здаецца, што інтэрвію даваў не Валер Варанецкі, а Алег Трусаў або Алена Анісім.
Таксама Лукашэнка нагадаў, што раней загадваў высаджваць дрэвы і кусты ўздоўж дарогаў, каб можна было менш абкошваць прыдарожныя палосы. Ён загадаў узяць справу пад кантроль, «пакуль гром не грымнуў».
Сёньня ў Менску на сцэне Палаца прафсаюзаў пакажуць спэктакль сямейнага інклюзыўнага тэатра «І» «Восем пачуцьцяў, або Нараджэньне чалавека». Аўтар ідэі — Кастусь Жыбуль, сын беларускіх паэтаў Веры і Віктара Жыбуляў. Свабода пагаварыла з Кастусём і Верай.
Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, перакладчыца швэдзкай дзіцячай літаратуры і дырэктаркі прыватнага выдавецтва «Коска» ў Менску, тлумачыць, чаму варта пісаць, перакладаць і выдаваць добрыя дзіцячыя кнігі па-беларуску.
«Верш ня можна скарыць, зацугляць, задушыць. // Прымітыў, як заўжды, самасуды вяршыць, // Ды паэзія вышай. І піша рука... // А на творцу і цэнзар, і кат, і лука»
Мастак Алесь Пушкін прыехаў у Віцебск, каб правесьці 1 красавіка пэрформанс: прайсьціся па знаёмых мясьцінах разам зь сябрамі і дамаляваць карціну, якая так і завецца — «Прагулка з Пушкіным»
Канцэртныя прэм’еры новага альбому ўжо заплянаваныя 5 красавіка ў Віцебску, 13-га ў Гомлі, 14-га ў Магілёве і 20-га ў Менску. Гурт адзначае, што канцэртная аранжыроўка будзе адрозьнівацца ад альбомнай.
Учора, у апошні дзень сакавіка, адляцела ў Вечны вырай сьветлая беларуская душа Натальлі Санько.
Кіраўніцтва гораду натхнілася вынікамі археалягічных дасьледаваньняў у Вільні.
Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, загадчык лябараторыі нехрамасомнай спадчыннасьці Інстытуту генэтыкі НАН, доктар біялягічных навук, прафэсар Алег Давыдзенка расказвае пра вынікі сваіх дасьледаваньняў геному карэннага насельніцтва Беларусі.
На перамогу ў намінацыі «Лепшы фільм краін СНД і Балтыі» прадстаўнікі беларускага кінэматографу прэтэндавалі ўпершыню.
Паводле гарадзенскага гісторыка Васіля Герасімчыка, аўтара кнігі «Канстанцін Каліноўскі. Асоба і легенда».
23-гадовы выканаўца Павал Козіч атрымаў галоўны прыз за кампазыцыю «Трамвай», якую напісаў сумесна зь Ціханам Букрабам на словы Антона Рудака, паведамляе інтэрнэт-партал TuzinFM.
Што і дзе варта паглядзець у мясьцінах, дзе віруе беларускае жыцьцё? Свабода дапамагае арыентавацца ў багацьці выбару.
Часта навокал - і ў жывым жыцьці і ў сацыяльных сетках - гучаць разумныя словы, прамоўленыя вялікімі людзьмі старажытнасьці і сучаснасьці. Любы інтэлектуал запраста можа бліснуць зь любой нагоды цытатай нейкага крутога філёзафа. А вы?
Беларускі МЗС паведаміў, што зь літоўскім бокам абмяркоўваюцца магчымасьці сумеснай працы для больш дакладнай ідэнтыфікацыі парэшткаў Кастуся Каліноўскага.
«Мы так прагнем чысьціні, што прыбіраем нават памяць пра сябе».
Намесьнік дырэктара ў навуковай працы Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза заявіў, што Беларусь праяўляе інтарэс да парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага, знойдзеных у Вільні.
Дакумэнталіст Тукі Енкель расказвае, на чым трымаецца рэжым Нікаляса Мадура, пра тры мільёны эмігрантаў, пра ролю Расеі і пра тое, чаму ўладам важна ствараць «паралельную праўду».
Нямецкі гурт Rammstein выпусьціў першы за 7 гадоў музычны кліп. Відэа зьнятае на песьню «Deutschland» з анансаванага на травень альбому. Трэйлер кліпу выклікаў рэзкую крытыку ў Нямеччыне за эксплюатацыю тэмы Галакосту.
Ва Украіне на міжнародным фэстывалі праваабарончага дакумэнтальнага кіно Docudays адбыўся спэцыяльны паказ дакумэнтальнага фільму «Трэнэр. Гульня ў цемры», які зьняла беларуская рэжысэрка, 30-гадовая Вольга Абрамчык.
Нацыянальны гістарычны музэй у Менску адкрыў 27 сакавіка выставу «1919. Беларуская! Рэспубліка», прысьвечаную 100-годзьдзю абвяшчэньня ССРБ і 95-годзьдзю пачатку так званай беларусізацыі
Ці могуць музыкі граць на пешаходных вуліцах у Менску? З гэтым пытаньнем разьбіралася Свабода.
Ціхан Чарнякевіч — адзін з самых актыўных і цікавых беларускіх крытыкаў маладога пакаленьня. Як звычайна, поўная «Гутарка зь Янам» — у падкасьце. А ніжэй — толькі некаторыя кветачкі...
У межах кампаніі «Беларускамоўныя», прымеркаванай да перапісу насельніцтва, «Арт Сядзіба» абяцае выдаць кнігу-дапаможнік для тых, хто пераходзіць на беларускую. Сродкі на праект возьмуць з краўдфандынг-кампаніі.
330 гадоў таму, 30 сакавіка 1689 году на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна прысуду соймавага суду Рэчы Паспалітай Казімер Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
Беларуская мова стала толькі 15-й у сьпісе моваў OK.ru, зьявілася там на 11 гадоў пазьней, чым «УКантакце».
Ад дзіцячых чытанак да філязофскіх лекцыяў: 4-7 красавіка ў Менску пройдзе другі фэстываль інтэлектуальнай літаратуры «Прадмова».
У Менску 29 сакавіка назавуць пераможцаў конкурсу «Засьпявай», які ладзіць музычны партал Tuzinfm.by супольна з фондам «Вяртаньне».
Загрузіць яшчэ