10 красавіка 1965 году нарадзіўся Сяргей Вітушка — беларускі грамадзкі актывіст, гісторык, пэдагог, кіраўнік легендарнай «Талакі».
Наступнае эсэ − першая публікацыя найбуйнейшай сучаснай фінскай пісьменьніцы Софі Оксанэн па-беларуску. Яно было агучанае 5 красавіка 2019 г. у Менску на другім фэстывалі «Прадмова», які наведала аўтарка.
Бабруйскі райвыканкам дазволіў паставіць бюст Алеся Адамовіча (1927–1994) на ягонай малой радзіме — у пасёлку Глуша.
«Мы пераконваем гарадзкія ўлады ў тым, што ў сталіцы нашай краіны павінен быць такі музэй. Калі ў Менску хочуць бачыць болей турыстаў, асабліва замежных, то ён проста неабходны».
Чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам, пакой з хрустальным посудам у сэрвізе, газэты з навінамі аб сьмерці Сталіна — у райцэнтры Шчучын на Горадзеншчыне адкрыўся музэйны пакой, прысьвечаны СССР.
На мінулым тыдні вуліцу перайменавалі: была ў гонар паэта Міцкевіча, стала ў гонар савецкага шпіёна Міцкевіча. Высьветлілася, што ў гонар паэта яна называлася «памылкова».
Ідэя праекту — апавесьці пра лёс таленавітага творцы і яго спадчыны, стварыць у 3D і паказаць будынкі, якія спраектаваў Станіслаў Шабунеўскі. Аўтары фільму знайшлі ў віленскіх архівах пляны гомельскіх будынкаў, якія спраектаваў славуты архітэктар.
Былая ўдзельніца маскоўскага поп-гурту «Божья коровка» Міла Ражкова ўзялася за працяг «Беларускага альбому».
Горадзенскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 343 (выраб і распаўсюд парнаграфіі) адносна Андрэя Галавенкі.
«Я гэта буду праводзіць, нягледзячы на тое, ці яны будуць судзіць, ці будуць саджаць, ці будуць караць. Гэта не паўплывае на нашую дзейнасьць... Гэта нашая культура, нашая традыцыя. Мы ня толькі можам, але абавязаныя гэта рабіць».
«Мы ўжо становімся сьведкамі, калі на поўдні Ўкраіны на замену камуністычным назвам пачалі зьяўляцца расейскія імпэрскія назвы, якія нібыта ёсьць гістарычнымі. Асабліва паказальнай была спроба перайменаваць Кіраваград у Елісаветаград».
«Таварышу Лукашэнку я вельмі ўдзячная, — кажа старая друйская цыганка Надзя. — Я за ўсё жыцьцё ані дня не працавала, а ён мне даў сацыяльную пэнсію! Я магу за гэта жыць, плаціць за сьвятло, тэлевізар, Zala — за ўсё».
Два дамы — равесьнікі віцебскай чыгункі.
Бясплатных экскурсіяў аж тры сотні, але колькасьць месцаў на іх абмежаваная. Лепей не марудзіць з запісам!
Папулярны беларускі рэпер Макс Корж выпусьціў 7 красавіка кліп на песьню «Контрольный». У кадрах зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг.
У Менску чацьвёрты дзень ідзе фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Свабода сабрала самыя яскравыя цытаты з дыскусіі «Пісьменьнік, улада і грамадзтва: межы адказнасьці».
Прэмію атрымаў мастак з Санкт-Пецярбургу Грыгорый Кацнэльсон, які зрабіў вокладку да беларускага перакладу «Віленскага покера» Рычарда Гавяліса. Сябры журы адзначылі ягоную працу за сьвежы погляд на кніжны дызайн, паведамляецца на фб-старонцы прэміі.
7 красавіка — 122 гады з дня нараджэньня выдатнага беларускага культурніцкага дзеяча, пэдагога і слуцкага паўстанца Юркі Лістапада. «Лістападаўскі працэс» у 1925–26 гг., дзе ён фігураваў як галоўны вораг савецкага ладу, быў першым вялікім палітычным працэсам у БССР.
Два месяцы таму ён выступіў у Менску, цяпер чакае дазволу на наступны канцэрт.
7 красавіка — дзень памяці Ларысы Геніюш, паэткі, якая зьяўляецца сымбалем антысавецкага супраціву. Яе легендарная нязломнасьць і непахіснасьць натхняла і натхняе тых, хто сутыкаўся з рэпрэсіўнай сыстэмай.
6 красавіка журы абвясьціла вынікі прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
6 красавіка ў Менску на фэстывалі «Прадмова» былі абвешчаныя вынікі Прэміі Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу.
У менскім выдавецтве «Кнігазбор» выйшла кніга Зьмітра Саўкі «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы». Пасьля сьмерці аўтара.
У другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны выйшлі шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка.
Перакладчыца са швэдзкай мовы і выдавец дзіцячых кніжак па-беларуску Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская — несумненна належыць да катэгорыі беларусаў, якія лічаць, што ў іх атрымаецца зусім ня горай, а можа і лепей, чым у іншых.
У Менску другі дзень ідзе фэстываль інтэлектуальнай літаратуры «Прадмова». Свабода сабрала сем выказваньняў удзельніц дыскусіі «Жаночая літаратура: зьмена парадыгмы».
Знаходка выпала з-пад берага Бярэзіны, калі вада спала. Археолягі пацьвердзілі: шалом сапраўдны.
Ганна Канапацкая патрабуе ад Міністэрства лясной гаспадаркі і Міністэрства культуры паказаць дакумэнты, якія пацьвярджаюць законнасьць работ у Курапатах, паведамляе БелаПАН.
Падзеі ў Курапатах спарадзілі хвалю абурэньня ў сацыяльных сетках. Многія вядомыя людзі выказаліся пра іх, а паэты напісалі новыя вершы.
Рэчыцкі раённы савет дэпутатаў афіцыйна перайменаваў вуліцу і завулак, якія раней насілі імя славутага паэта Адама Міцкевіча, у вуліцу і завулак Яўгена Міцкевіча — савецкага вайсковага дзеяча.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра Курапаты, знаходзячыся ў Беластоку на рэабілітацыі пасьля апэрацыі. Ён заклікаў спыніць знос крыжоў і распачаць дыялёг з грамадзтвам.
Кіеўская гарадзкая рада падтрымала перайменаваньне вуліцы Івана Кудры ў цэнтры гораду на вуліцу Джона Маккейна. Адпаведнае рашэньне сталічныя дэпутаты прынялі на пасяджэньні ў чацьвер. Пра гэта паведамляе сайт рады.
Кінарэжысэр Георгій Данэлія памёр у Маскве на 89-м годзе жыцьця.
«Как у старыя добрыя ўрэмена». Музыка і мастак Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку паставіў карцінку з нагоды дзеяньняў улады ў Курапатах.
Як ствараўся народны мэмарыял ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.
Актывіст Зьміцер Дашкевіч налічыў каля 70 крыжоў, якія бульдозэрамі зьнесьлі ў Курапатах 4 красавіка.
Сяргей Аганаў, які ўзначальваў калектыў аўтараў помніка ў месцы масавых расстрэлаў, лічыць, што народны мэмарыял для Курапатаў — асаблівы мастацкі вобраз, які трэба захаваць.
Калі інвэстар хоча будаваць нешта ў Менску, то ідзе з эскізам не да галоўнага архітэктара гораду, а «наверх», і, калі там пагаджаюцца, галоўны архітэктар ня можа пярэчыць наймальніку.
Чыноўнікі ў адказе спаслаліся на вынікі онлайн-галасаваньня на сайце дзяржаўнай газэты «Слонімскі весьнік».
Тры кнігі, якія выйшлі нядаўна ў выдавецтве Цэнтральнаэўрапейскага ўнівэрсытэту ў Будапэшце, закранаюць Беларусь у шырэйшым палітычным кантэксьце — посткамуністычным, эўразійска-расейскім і ўкраінскім.
26 сакавіка ўручылі літаратурныя прэміі «Дэбют» за 2019 год. За прозу прыз атрымала Дар’я Трайдэн з кнігай «Крыштальная ноч».
Выданьне стала вынікам працы беларуска-чэскай каманды і сымбалічным вяртаньнем Геніюшаў у любімы горад. Сустрэча сабрала таксама нашчадкаў беларускай эміграцыі.
У Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі праходзіць выстава народнага мастака Васіля Шаранговіча, прымеркаваная да 80-годзьдзя майстра.
Сусьветны бэстсэлер «Гары Потэр» выйдзе па-беларуску. Пра гэта паведамляцца ў Фэйсбук-акаўнце выдавецтва «Янушкевіч».
Часам здаецца, што інтэрвію даваў не Валер Варанецкі, а Алег Трусаў або Алена Анісім.
Таксама Лукашэнка нагадаў, што раней загадваў высаджваць дрэвы і кусты ўздоўж дарогаў, каб можна было менш абкошваць прыдарожныя палосы. Ён загадаў узяць справу пад кантроль, «пакуль гром не грымнуў».
Сёньня ў Менску на сцэне Палаца прафсаюзаў пакажуць спэктакль сямейнага інклюзыўнага тэатра «І» «Восем пачуцьцяў, або Нараджэньне чалавека». Аўтар ідэі — Кастусь Жыбуль, сын беларускіх паэтаў Веры і Віктара Жыбуляў. Свабода пагаварыла з Кастусём і Верай.
Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, перакладчыца швэдзкай дзіцячай літаратуры і дырэктаркі прыватнага выдавецтва «Коска» ў Менску, тлумачыць, чаму варта пісаць, перакладаць і выдаваць добрыя дзіцячыя кнігі па-беларуску.
Загрузіць яшчэ