Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія архітэктары паскардзіліся на бяспраўнасьць супраць «агрэсіўнай забудовы»


«Дом Чыжа» і Траецкае прадмесьце ў Менску, архіўнае фота
«Дом Чыжа» і Траецкае прадмесьце ў Менску, архіўнае фота

На мінулым тыдні ў Менску прайшло паседжаньне праўленьня Беларускага саюзу архітэктараў і паседжаньне Рады галоўных архітэктараў абласьцей. На што скардзіліся архітэктары, расказаў Tut.by.

Сьцісла:

  • у Менску за апошні час шмат чаго збудавана з грубымі парушэньнямі горадабудаўнічых прынцыпаў;
  • ігнаруецца маштаб забудовы і навакольны ляндшафт, таму нават таленавітыя архітэктары праектуюць недарэчныя аб’екты;
  • Саюз архітэктараў «ніхто не пытае», «пасьля ставяць перад фактам»;
  • архітэктарам даводзіцца «праектаваць пад тую зямлю, якую нарэзалі бязь іхнага ўдзелу»;
  • галоўныя архітэктары гарадоў ня маюць паўнамоцтваў на прынцыповыя рашэньні — існуюць нібы для таго, каб на іх «павесіць усе грахі і спытаць, куды ж вы глядзелі»;
  • калі інвэстар хоча будаваць нешта ў Менску, то ідзе з эскізам не да галоўнага архітэктара гораду, а «наверх», і, калі там пагаджаюцца, галоўны архітэктар ня можа пярэчыць наймальніку;
  • менавіта архітэктараў на пасадах галоўных архітэктараў практычна не засталося: у выканкамах гэтыя пасады займаюць «будаўнікі або камунальнікі»;
  • і яны падпарадкаваныя выканаўчай уладзе на месцах, а не Міністэрству архітэктуры.

Свае нараканьні і прапановы Беларускі саюз архітэктараў зьбіраецца абмеркаваць зь міністрам архітэктуры і зь віцэ-прэм’ерам.

У якасьці кепскіх прыкладаў забудовы згадваліся бізнэс-цэнтар на Кастрычніцкай плошчы на месцы разбуранага музэю Вялікай Айчыннай вайны, праект гістарычнага музэю на праспэкце Пераможцаў. У матэрыяле Tut.by таксама двойчы публікуецца фота «спрэчнага» гмаха ля Траецкага прадмесьця, вядомага як «дом Чыжа», а таксама від на стары горад са «спрэчным» Палацам рэспублікі і новай забудовай вуліцы Зыбіцкай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG