Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцу конкурсу беларускамоўных гітоў вызначаць у Менску


У Менску 29 сакавіка назавуць пераможцаў конкурсу «Засьпявай», які ладзіць музычны партал Tuzinfm.by супольна з фондам «Вяртаньне».

Выканаўцы даслалі на конкурс 28 дэмазапісаў, затым 25 зь іх запрасілі на жывыя праслухоўваньні, па выніках галасаваньня журы выбрала тройку фіналістаў.

Тры фіналісты выступяць на галя-канцэрце 29 сакавіка, дзе і будзе вызначаны пераможца. На рэалізацыю творчых задумаў (у дадатак да запісаў і канцэртаў) пераможца атрымае 1500 рублёў.

Кожны з фіналістаў сыграе 30-хвілінны сэт на выніковым канцэрце «Заспявай-5». На прыканцы імпрэзы будзе названы пераможца конкурсу.

«Хто бы не атрымаў галоўны прыз, ужо цяпер можна сказаць, што кожны з фіналістаў застаўся ў выйгрышы: Maximalism пасябравалі з паэткаю Ганнай Комар і працуюць ужо разам па-за конкурсам. Паўла Козіча і Ціхана Букраба конкурс падштурхнуў да стварэньня аўтарскага праекту і яны на ўздыме стварылі яшчэ некалькі кампазіцыяў. Для Рамана Волазьнева конкурс стаў нагодай зьвярнуцца да сучаснай паэзіі і выканаўца зьбіраецца працягнуць шлях у гэтым кірунку. А ўсе мы па выніку атрымалі тры новыя выдатныя беларускія песьні», — сказаў прадусар конкурсу Сяргей Будкін.

Адмысловымі гасьцямі на фінальным канцэрце «Заспявай-5» стане гурт Eryk i Ja, які заснаваў паэт і сьпявак Уладзь Лянкевіч (TonqiXod) разам з мультыінструменталістам Эрыкам Арловым-Шымкусам (ili-ili, Harotnica mix, раней Vuraj, Паліна Рэспубліка). Квіткі ў папярэднім продажы каштуюць 10-15 рублёў, іх можна набыць на Beskassira.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG