Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя 25 найлепшых песень на тэксты сучасных беларускіх паэтаў. СЛУХАЦЬ


Цырымонія ўзнагароджваньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют»
Цырымонія ўзнагароджваньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют»

Партал «Тузін Гітоў» абвясьціў лонг-ліст з 25 намінантаў конкурсу «Засьпявай-5». Удзельнікам конкурсу прапанавалі напісаць песьню на верш аднаго зь ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

Ніжэй — дэма-вэрсіі песень, пазьней удзельнікі адбору прэзэнтуюць студыйныя вэрсіі сваіх песень.

Усяго на конкурс было пададзена 25 заявак.

Цяпер выканаўцаў з лонг-ліста чакае жывое праслухоўваньне журы, па выніку якога будуць адабраныя 3 фіналісты. Зь фіналістамі правядуць індывідуальную працу.

Прадусар Сяргей Будкін
Прадусар Сяргей Будкін

Пераможца конкурсу атрымае 1500 рублёў на рэалізацыю «сваіх творчых задумаў», паведаміў Свабодзе заснавальнік TuzinFM.by Сяргей Будкін.

Конкурс «Засьпявай» праводзіцца з 2014 году. Ягоная мэта — адкрыць для маладых музыкаў сьвет беларускай сучаснай паэзіі. Пераможцамі ў намінацыі «Сьпяваная паэзія» конкурсу станавіліся Віталь Варанко, Naviband, Paulinn, Helious.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG