Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто будзе беларускім «гуртом году»? Пяцёрка прэтэндэнтаў. АЎДЫЁ і ВІДЭА


Лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кулінковіч памёр 4 жніўня ва ўзросьце 46 гадоў. Гурт у «Героях году» ідзе «па-за конкурсам»
Лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кулінковіч памёр 4 жніўня ва ўзросьце 46 гадоў. Гурт у «Героях году» ідзе «па-за конкурсам»

Neuro Dubel па-за конкурсам: яны, кажуць арганізатары, ужо «героі беларускага року назаўжды».

Беларускі музычны партал TuzinFM.by абвясьціў намінантаў на «Найлепшы гурт» у музычнай прэміі «Героі году».

Раней партал ужо называў намінантаў на «Адкрыцьцё году»: узнагароду могуць атрымаць D.Jaza, Nürnberg, Раман Волазьнеў, «Няміга», Dee Tree і Loudscage.

Найлепшымі выканаўцамі на прэміі «Героі году» ў папярэднія гады называліся «Крамбамбуля» (двойчы), «Ляпіс Трубяцкі» (двойчы), «Глюкі» (двойчы), Zet, N.R.M., Akute, Re1ikt, Dzieciuki, Vuraj і TonqiXod, а таксама Міхал Анемпадыстаў (як рок-паэт).

Сёлета на прэмію «Найлепшы гурт» прэтэндуюць:

«Дай дарогу!»

By Cry

«Петля пристрастия»

Алесь Ясінскі

Nizkiz

Palina

Падрабязьней пра кожнага выканаўцу на сайце «Тузін гітоў» >>

Пераможцы сёлетняга конкурсу зайграюць на канцэрце 12 сьнежня. Арганізатары абяцаюць «сюрпрызы». Квіткі ўжо зьявіліся ў продажы ў інтэрнэце па цане ад 10 рублёў.

«Тузін гітоў» у дзень канцэрту адзначыць сваё 15-годзьдзе. З 2003-га партал складае гіт-парад беларускай музыкі. Акрамя штогадовай прэміі «Героі году», якая прысуджаецца ад 2007 году, ёсьць яшчэ цэлы шэраг праектаў. Сярод іх праект кавэраў «Тузін.Перазагрузка», кінапраект «Тузін.Немаўля», «Радыё Тузін», рэгулярны конкурс «Засьпявай», мэмарыяльны мультымэдыйны праект «(Не)расстраляныя» і музычная тэлеперадача «Belsat Music Live», якую вядзе заснавальнік сайту Сяргей Будкін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG